Перайсці да зместу

Ірына Уладзіміраўна Шымановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Ірына Шымановіч
Нарадзілася 30 чэрвеня 1997(1997-06-30)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Мінск, Беларусь
Прафесійная кар’ера 2013 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двуручны
Прызавыя грошы 550 491 $[4]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 248–122[5]
Тытулы 13 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 154 (12 чэрвеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Францыя 2-і раунд (2023)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 167–87[5]
Тытулы 1 WTA, 13 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 67 (16 ліпеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Францыя 2-і раунд (2023)
Уімблдан 1/4 фіналу (2023)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 17 красавіка 2023 года

Іры́на Уладзі́міраўна Шымано́віч (нар. 30 чэрвеня 1997 года, Мінск, Беларусь) — беларуская тэнісістка; пераможца аднаго турніру WTA ў парным разрадзе; фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Уімблданскі турнір 2013).

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 30 чэрвеня 1997 года ў Мінску (Беларусь). На Уімблданскім турніры 2013 года ў парным разрадзе сярод дзяўчын яна ў пары з Ангелінай Калінінай прабілася ў фінал[6], але саступілі чэшскай пары Барбара Крэйчыкава і Кацярына Сінякова з лікам 3-6, 1-6[7][8].

4 лютага 2014 года дэбютавала за зборную Беларусі на Кубку Федэрацыі, выйграўшы свой першы міжнародны матч у пары з Ілонай Эдуардаўнай Крамень супраць зборнай Турцыі[9]. У 2014 годзе заваявала сярэбраны медаль Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Нанкіне (Китай), прайграўшы ў фінале мясцовай тэнісістцы Сюй Шылінь у двух сэтах з лікам 3-6, 1-6[10][11].

За сваю кар’еру тэнісістка выйграла трынаццаць адзіночных турніраў і трынаццаць парных турніраў ITF. 12 чэрвеня 2023 года яна заняла найвышэйшае месца ў рэйтынгу адзіночнага разраду WTA Tour — 154-е месца, а 10 красавіка 2023 года дасягнула найвышэйшай пазіцыі ў парным разрадзе — 94-е месца.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

[правіць | правіць зыходнік]
Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 330 384
2021 263 306
2020 419 459
2019 420 358
2018 493 504
2017 578 626
2016 528 548
2015 534 468
2014 384 949
2013 919 845

Выступленні на турнірах

[правіць | правіць зыходнік]


Гісторыя выступленняў на турнірах

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 8 ліпеня 2023 года

Для таго, каб прадухіліць блытаніну і падвойванне ліку, інфармацыя ў гэтай табліцы карэктуецца толькі па сканчэнні ўдзелу там дадзенага гульца.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20180501094254if_/https://www.itftennis.com/procircuit/players/player/profile.aspx?playerid=100168554
  2. https://www.billiejeankingcup.com/en/players/player.aspx?id=800332400
  3. https://web.archive.org/web/20140222163856if_/http://www.sportclub.by/stipendii-kluba-15016.html
  4. Player Profile // WTA website
  5. а б Player Profile // WTA website
  6. Михаил Шаповалов. Украинка вышла в парный финал юниорского Уимблдона (руск.). СПОРТ.UA. Праверана 20 жніўня 2020.
  7. Калинина и Шиманович в паре уступили в финале юниорского Уимблдона (руск.). www.sportonline.ua. Новости спорта «СпортОнлайн.ua» — новости спорта, спортивные результаты и фотографии соревнований, спорт в Украине и в мире. Праверана 20 жніўня 2020.
  8. Wimbledon 2013. Первый финал Ирины Шиманович. (руск.). protennis.by. Праверана 20 жніўня 2020.
  9. Теннис. Сборная Беларуси победила команду Турции в матче Кубка федерации (руск.). Белорусский партизан. Праверана 20 жніўня 2020.(недаступная спасылка)
  10. Ирина Шиманович: Не хочу оправдывать своё поражение травмой — Новости тенниса на GoTennis.ru (руск.). GoTennis.ru. Праверана 20 жніўня 2020.
  11. Юношеская Олимпиада. Шиманович проиграла в финале (руск.). BY.Tribuna.com. Праверана 20 жніўня 2020.
  12. а б Пачала турнір з кваліфікацыі.
  13. а б в г д е ё ж з Расійская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступленняў пад сцягам Расіі.
  14. Беларуская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступленняў пад сцягам Беларусі.