Перайсці да зместу

Арэхаўна (возера, Полацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэхаўна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,66 км
Плошча 0,47 км²
Аб’ём 0,0002 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,16 км
Найбольшая глыбіня 0,8 м
Сярэдняя глыбіня 0,4 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,24 ‰
Празрыстасць да дна м
Басейн
Плошча вадазбору 179 км²
Упадаюць ручаі, канал
Выцякаюць рака Нача
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Арэхаўна (Беларусь)
Арэхаўна
Арэхаўна
Арэхаўна (Віцебская вобласць)
Арэхаўна
Арэхаўна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арэ́хаўна[1][2][3]возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача (выцякае з возера[1][3]).

Плошча паверхні возера 0,47 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,4 м. Плошча вадазбору 179 км². Аб'ём вады 0,2 млн м³[3]. Катлавіна Арэхаўна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—10 метраў, на паўднёвым усходзе невыразныя. У паўднёвай частцы абразійны ўступ вышынёй 3—4 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шырынёй 20—50 метраў, на паўднёвым усходзе да 700 метраў і забалочаная. Дно возера плоскае, уздоўж берагоў складаецца з апясчаненага глею. Астатняя частка дна выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера Арэхаўна эўтрофнае, зарастае. На возеры востраў плошчай 0,5 га.

У возера ўпадаюць 2 ручаі і меліярацыйны канал, выцякае рака Нача. Арэхаўна злучана пратокай з возерам Забеліна. На паўночным беразе вёска Арэхаўна.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

  • Арэ́хаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 15. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Арэ́хаўна // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 40. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Арэ́хаўна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 133. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк - план. Новополоцк - план. / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)