Асмір Бегавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Асмір Бегавіч
20150331 2026 AUT BIH 2176.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1987(1987-06-20)[1][2][3] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Bosnia and Herzegovina.svg Боснія і Герцагавіна
Flag of Canada.svg Канада
Рост 198 см
Вага 101 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Эвертан
Нумар 15
Маладзёжныя клубы
2000—2003 Германія Кірхгаўзен
2003—2005 Англія Портсмут
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010 Англія Портсмут 11 (-16)
2005   Бельгія Ла-Луўер 2 (-2)
2006   Англія Маклсфілд Таўн 3 (-1)
2007   Англія Борнмут 8 (-11)
2008   Англія Ёвіл Таўн 16 (-24)
2009   Англія Іпсвіч Таўн 6 (-4)
2010—2015 Англія Сток Сіці 160 (-196/1)
2015—2017 Англія Чэлсі 19 (-29)
2017—2021 Англія Борнмут 107 (-152)
2019   Азербайджан Карабах 10 (-5)
2020   Італія Мілан 2 (-3)
2021— Англія Эвертан
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2007 Канада Канада (да 20) 11 (-?)
2009— Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна 63 (-73)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асмір Бегавіч (басн.: Asmir Begović; нар. 20 чэрвеня 1987, Трэбіне, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Эвертан» і нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Бегавіч падпісаў моладзевы кантракт з «Портсмутам» у 2003 годзе. За час знаходжання ў клубе некалькі гадоў правёў у арэндах у клубах, як «Ла-Луўер», «Маклсфілд Таўн», «Борнмут» і «Ёвіл Таўн». 23 лістапада 2009 года Асмір быў адкліканы назад у «Портсмут» з-за траўмы асноўнага брамніка клуба, Дэвіда Джэймса. Па вяртанні ў клуб згуляў 15 матчаў падчас сезона 2009/10.

На 1 лютага 2010 года Бегавіч падпісаў кантракт з клубам «Сток Сіці» на чатыры з паловай гады. Трансфер абыйшоўся «ганчарам» у 3,25 млн фунтаў[4]. Дэбютаваў у новым клубе ў гульне супраць «Чэлсі» 25 красавіка 2010 года, замяніўшы траўмаванага Томаса Сёрэнсена на 35-й хвіліне[5].

13 ліпеня 2015 года стаў іграком лонданскага «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 4 гады і атрымаўшы кашулю з нумарам 1, які раней належаў Петру Чэху[6]. У складзе «Чэлсі» быў другім брамнікам пасля Цібо Куртуа. 30 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бегавіча ў «Борнмут»[7].

У верасні 2019 года на правах арэнды далучыўся да азербайджанскага «Карабаха»[8]. У студзені 2020 года перабраўся ў «Мілан»[9], дзе быў другім брамнікам. Па заканчэнні сезона ў жніўні 2020 года вярнуўся ў «Борнмут», дзе ў сезоне 2020/21 быў асноўным брамнікам у Чэмпіёншыпе.

У ліпені 2021 года перайшоў у «Эвертан».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Асмір нейкі час правёў у складзе моладзевай зборнай Канады, бо разам з бацькамі з дзесяці гадоў жыў у гэтай краіне. Таму меў намер выступаць за нацыянальную зборную гэтай краіны. Аднак 21 жніўня 2009 года Асмір прыняў выклік у зборную Босніі і Герцагавіны на матчы супраць зборнай Арменіі і Турцыі. Дэбютаваў толькі ў наступным матчы супраць зборнай Эстоніі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Чэлсі»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]