Ацкаванае
Вёска
Ацкаванае
|
Ацкава́нае[1] (трансліт.: Ackavanaje, руск.: Оцкованое) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
Да 14 мая 2014 года ўваходзіла ў склад Жыткавіцкага гарсавета.[2]
На поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 10 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 242 км ад Гомелю. Змешчана за 6 км на поўдзень ад Чарацянкі, на поўнач ад урочышча Райскае.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ Скрыпіца (прыток ракі Прыпяць).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жыткавічы — Чэрнічы. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сялянскімі хатамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена 5 ліпеня 1944 года. У складзе вучхоза СПТВ-182 (цэнтр — вёска Чарацянка).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 8 гаспадарак, 14 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 8 гаспадарак, 14 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх