Буйкавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Буйкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
35 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247982
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216840011
Буйкавічы на карце Беларусі ±
Буйкавічы (Беларусь)
Буйкавічы
Буйкавічы (Гомельская вобласць)
Буйкавічы

Бу́йкавічы[1] (трансліт.: Bujkavičy, руск.: Буйковичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.

На поўдні і захадзе лёсак.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 16 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 229 км ад Гомелю.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні і захадзе меліярацыйны канал, на поўначы вадасховішча рыбгаса.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жыткавічы — Петрыкаў. Планіроўка складаецца з кароткай, ледзь выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У кастрычніку 1922 года ў былым маёнтку пані Левандоўскай створана камуна «Ленінскі шлях». У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас «Ленінская Беларусь». Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Аляксееўка» (цэнтр — вёска Кольна).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 21 гаспадарка, 35 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1856 год — 10 двароў.
  • 1897 год — 33 жыхара (паводле перапісу).
  • 1917 год — 138 жыхароў.
  • 1959 год — 178 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 21 гаспадарка, 35 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]