Грэбень (Жыткавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вёска
Грэбень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
168 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216840021
Грэбень на карце Беларусі ±
Грэбень (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Грэбень (Жыткавіцкі раён)
Грэбень (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Грэбень (Жыткавіцкі раён)

Грэ́бень[1] (трансліт.: Hrebień, руск.: Гребень) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 10 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 223 км ад Гомелю.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільная дарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планоўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой далучаюцца 3 завулка. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе згадваецца як паселішча Жыткавіцкага царкоўнага прыходу. У 1917 годзе дзейнічала школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 47 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Жыткавічы» (цэнтр — пасёлак Грабянёўскі). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, дзіцячыя яслі-сад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 90 гаспадарак, 168 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 31 двор, 188 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 43 двары, 269 жыхароў.
  • 1917 год — 300 жыхароў.
  • 1921 год — 57 двароў, 314 жыхароў.
  • 1925 год — 71 двор.
  • 1959 год — 456 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 90 гаспадарак, 168 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]