Грабянёўскі
Пасёлак
Грабянёўскі
| ||||||||||||||||||||||||
Грабянёўскі[1] (трансліт.: Hrabianioŭski, руск.: Гребенёвский) — пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 12 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 221 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Паблізу аўтадарога Жыткавічы — Петрыкаў. Планірўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы з драўлянымі хатамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1920-х гадоў тут, на распрацоўцы тарфяных радовішчаў працавалі арцелі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны торфараспрацоўкі значна пашырэлі, было створана торфапрадпрыемства, склаўся пасёлак. 21 студзеня 1969 года Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады БССР пасёлку пры торфапрадпрыемстве «Рудня-Грэбень» дадзена назва Грабянёўскі[2]. З 17 снежня 1980 года да 27 лістапада 2009 года цэнтр Руднянскага сельсавета[3][4]. Цэнтр саўгаса «Жыткавічы». Дзейнічаюць клуб, бібліятэка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 75 гаспадарак, 183 жыхары.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 21 студзеня 1969 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 4 (1234).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).
- ↑ Решение Житковичского районного Совета депутатов от 27 ноября 2009 г. № 265 О переносе административного центра Рудненского сельсовета
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 381.
- Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грабянёўскі