Аўтазаводская лінія (Мінск)
Аўтазаводская лінія | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Адкрыццё першага ўчастку: | 31 снежня 1990 |
Даўжыня, км: | 18,1 |
Колькасць станцый: | 14 |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 5 |
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 5 |
Інтэрвал руху ў час «пік»: | 2 хв. |
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: | 341 тыс. (2019) |
Самая напружаная станцыя: | Купалаўская |
Наземныя ўчасткі: | Няма |
Электрадэпо: | ЦЧ-2 «Магілёўскае» |
Аўтазаводская лінія — другая лінія Мінскага метрапалітэна. Даўжыня 18,1 км, 14 станцый. Перасякае Мінск з паўночнага ўсходу на захад.
Праектаванне другой лініі Мінскага метро пачалося ў пачатку 1980-х. Планавалася пабудаваць 15 станцый, якія павінны былі звязаць Заводскі раён і заходнія («спальныя») раёны горада. Будаўніцтва першай чаргі Аўтазаводскай лініі пачалося ў 1984 годзе. 31 снежня 1990 гэты ўчастак быў адкрыты. У яго склад уваходзілі: «Фрунзенская», «Няміга», «Купалаўская», «Пралетарская» і «Трактарны Завод». У сакавіку 1991 г., праз тры месяцы пасля астатніх, была адкрыта «Першамайская».
3 ліпеня 1995 г. лінія была падоўжана на захад участкам з двух станцый: «Маладзёжная» і «Пушкінская».
7 лістапада 1997 г. былі адкрыты яшчэ дзве станцыі на ўсходзе лініі: «Партызанская» і «Аўтазаводская».
5 верасня 2001 г. была адкрыта «Магілёўская», а праз два гады 1 верасня 2003 г. побач было пабудавана Магілёўскае электрадэпо.
7 лістапада 2005 г. быў адкрыты апошні на сённяшні дзень участак Аўтазаводскай лініі: «Спартыўная», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка».
Дэпо і рухомы склад
[правіць | правіць зыходнік]Дэпо
[правіць | правіць зыходнік]З 1990 года абедзве лініі мінскага метро абслугоўвала электрадэпо «Маскоўскае». Для яго разгрузкі было пабудавана дэпо «Магілёўскае», адкрытае 1 верасня 2003 года.
Колькасць вагонаў у складзе
[правіць | правіць зыходнік]Кол-сць вагонаў | Гады |
---|---|
3 | 1990—1995 |
4 | 1995 — 31 мая 2009, з 4 лютага 2020 (цягнікі Stadler M110/111) |
5 | з 1 чэрвеня 2009 |
Тыпы вагонаў, што выкарыстоўваліся на лініі
[правіць | правіць зыходнік]Тып вагона | Гады |
---|---|
81-717/714 | з 1990 |
Stadler M110/M111 | з 4 лютага 2020 |
На лініі выкарыстоўваюцца вагоны мадэлі 81-717/714 вытворчасці Мыцішчанскага машынабудаўнічага завода і Вагонмаша. Да 1 чэрвеня 2009 года выкарыстоўваліся четырохвагонныя цягнікі; цяпер лінію абслугоўваюць 29 пяцівагонных цягнікоў. У будучыні цягнікі кампаніі Штадлер заменяць гэтыя вагоны, калі завод сможа ўзнавіць іх вытворчасць.
Развіццё
[правіць | правіць зыходнік]Магчыма падаўжэнне лініі на паўднёвы ўсход да «Шабаноў». Тэрміны будавання не вызначаны.
Будаванне станцыі «Чырвоны бор (Віленская)» скасавана ў сувязі са згортваннем праекта жылога раёна Дзегцяроўка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аўтазаводская лінія (Мінск) на Вікісховішчы |
- КУП «Минсктранс»: Філіял «Мінскі метрапалітэн» Архівавана 19 снежня 2007.
- Афіцыйная старонка на сайце Мінска Архівавана 19 кастрычніка 2009.
- Мінскае метро: аўтарскі праект
- Аўтазавадская лінія