Маскоўскае электрадэпо (Мінск)
Выгляд
| Электрадэпо «Маскоўскае» | |
|---|---|
Маскоўская лінія | |
| Мінскі метрапалітэн | |
| | |
| Краіна |
|
| Горад |
|
| Дата адкрыцця | 24 чэрвеня 1984 |
| Тыпы вагонаў | 81-717.5/714.5, 81-717.5М/714.5М, 81-540/541 |
| Адрас | вул. Фабрыцыуса, 24 |
| Найбліжэйшая станцыя | «Інстытут культуры» |
Электрадэпо «Маскоўскае» (ЦЧ-1) — электрадэпо Мінскага метрапалітэна, цяпер абслугоўвае Маскоўскую лінію. Да 2003 г. таксама абслугоўвала Аўтазаводскую лінію.
Дэпо мае адгалінаванне да звычайнай чыгункі (станцыя «Мінск-Сартавальны»), што абумоўлена выкарыстаннем той жа каляіны ў метро, што і ў звычайнай чыгунцы (1520 мм). Агулам дэпо мае 126 вагонаў (што складае 25 пяцівагонных складаў ды адзін рэзервовы вагон). У самы напружаны час на лініі працуе 21 электрацягнік.
Маюцца планы па будаўніцтве новага электрадэпо, якое зменіць старое ў Шчомысліцы за станцыяй метро Малінаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Электрадэпо ўзведзена па праекце архітэктараў Я. Леановіча, У. Целяпнёва, М. Лапато[1]. Было адкрыта ў складзе першай чаргі Мінскага метрапалітэна ў 1984 годзе.
Лініі
[правіць | правіць зыходнік]| № | Лінія | Тэрмін |
|---|---|---|
| 1 | Маскоўская | з 1984 |
| 2 | Аўтазаводская | 1990—2003 |
Рухомы састаў
[правіць | правіць зыходнік]Пасажырскі рухомы састаў
[правіць | правіць зыходнік]| Тып вагонаў | Гады |
|---|---|
| 81-717/714 | 1984—2003 |
| 81-717.5/714.5 | з 1989 |
| 81-717.5М/81-714.5М | з 1997 |
| 81-540/541 | з 2001 |
Зноскі
- ↑ Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.