Аляксандр Аляксандравіч Пятроў
Аляксандр Аляксандравіч Пятроў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Сцепанішэўскі | ||||||
Пераемнік | Анатоль Станкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1942 (82 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды |
Аляксандр Аляксандравіч Пятроў (нар. 28 студзеня 1942, г. Чалябінск, РСФСР, СССР) — савецкі дзяржаўны дзеяч, кандыдат эканамічных навук (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1963 годзе скончыў Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-хімік-тэхнолаг». У 1981 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ.
1963—1969: Курскі камбінат хімічнага валакна (Курскхімвалакно). Прайшоў шлях ад майстра-стажора да начальніка цэха.
1969—1973: Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (Магілёўхімвалакно). Начальнік вытворчасці штапельнага валакна, намеснік галоўнага інжынера камбіната.
1973—1975: дырэктар Магілёўскага завода штучнага валакна імя Куйбышава.
1975—1977: Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно». Галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара.
1977—1980: сакратар парткама на правах райкама Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно».
1980—1981: старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
1981—1985: генеральны дырэктар Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» — «Магілёўхімвалакно».
1985—1988: намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (У 1986 годзе кіраваў рабочай групай Савета Міністраў БССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі БССР).
1988—1991: першы намеснік старшыні Бюро Савета Міністраў СССР па хіміка-лясным комплексе — у рангу міністра СССР.
1991—1992: першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па хіміі і біятэхналогіях.
З 1992 года працуе ў прыватным бізнесе.
Жанаты, двое дзяцей.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1981—1984, 1984—1988), Член ЦК КПБ (1986—1990). Член камісіі па пытаннях грамадзянства Расіі пры прэзідэнце РФ (1992—1995).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кандыдат эканамічных навук. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Прадукцыйнасць працы — метадалогія аб’ектыўнай ацэнкі яе росту». (Дысертацыя: рашэнне Савета МДУ імя М. В. Ламаносава ад 16 студзеня 1992 года). Аўтар 11 вынаходак ў галіне хіміі і IT-тэхналогій і 30 навуковых работ, у тым ліку:
- Развернутая критика теории трудовой стоимости К. Маркса
- Разработка концепции формирования и трансформации скрытой прибавочной стоимости товара
- Балансовый метод оценки эффективности работы материалоемких производств
- Метод оценки эффективности работы производств по уровню извлечения теоретической прибыли
- Методологии управления крупными производственными комплексами
- Создатель технологии биржевой электронной торговли природным газом.
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- На подступах к хозяйственному расчету — Минск, 1989
- Экономика и политика: иллюзии и реальность. — Москва, 1993
- Славный путь к поражению. — Москва, 2017
- Marxism as a weapon of self- destruction of the greatness of Russia — Lambert, Германия, 2020 год
- Россия, 100 лет в поиске — Москва, изд. Сатори, 2021 год
- Россия, оптимизация роли в мировой глобализации — Lambert, Германия, 2021 год
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна;
- Ордэн «Знак Пашаны»;
- Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»;
- Лаўрэат Прэміі Савета Міністраў СССР за праектаванне і будаўніцтва комплексу вытворчасцей поліэфірнага валакна ў Магілёўскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно»;
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Чалябінску
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены ЦК КПСС
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
- Старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Дэлегаты XXVII з’езда КПСС
- Дэлегаты XXVI з’езда КПСС
- Дэлегаты XXV з’езда КПСС
- Дэлегаты XXIV з’езда КПСС