Бабруйская ЦЭЦ-2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабруйская ЦЭЦ-2
Краіна
Месцазнаходжанне
Бабруйская ЦЭЦ-2 (Беларусь)
Бабруйская ЦЭЦ-2
Бабруйская ЦЭЦ-2

Бабруйская ЦЭЦ-2 — прадпрыемства энергетыкі ў горадзе Бабруйск. Знаходзіцца на вуліцы Энергетыкаў, 9.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва Бабруйскай ЦЭЦ-2 пачалося ў 1966 годзе па праекце, распрацаваным Мінскім аддзяленнем «Прамэнергапраект» у кастрычніку 1964 года (галоўны інжынер праекта — С. П. Казак) і зацверджаным намеснікам старшыні Дзяржаўнага вытворчага камітэта па энергетыцы і электрыфікацыі СССР Я. Н. Фінагенавым (рашэнне № ОЭ-33 ад 15.04.1965). Праектнае заданне Бабруйскай ЦЭЦ-2 магутнасцю 180 мВт прадугледжвала ўстаноўку дзвюх турбін ПТ-60130/22, адной ПТ-60-130/13 і шасці катлоў БКЗ-210-140 ф. Асноўнае паліва — фрэзерны торф. Электрастанцыя праектавалася на падставе Пастановы Совета Міністраў СССР № 299 ад 15.03.1963 г. і № 1210 ад 17.12.1963 г. «Аб будаўніцтве Беларускага шыннага камбіната ў г. Бабруйску», тэхніка-эканамічнага абаснавання крыніцы цеплазабеспячэння Беларускага шыннага завода, распрацаванага Мінскім аддзяленнем інстытута «Прамэнергапраект» (галоўны інжынер праекта — А. П. Пахомаў), зацверджанага Белгалоўэнерга 11 ліпеня 1964 года, і задання на праектаванне электрастанцыі для Беларускага шыннага камбіната ў г. Бабруйску, зацверджанага намеснікам старшыні Дзяржаўнага вытворчага камітэта па энергетыцы і электрыфікацыі СССР Н. Чупаковым 18 ліпеня 1964 г.

Загадам Белгалоўэнерга № 19 ад 25.01.1966 г. была створана дырэкцыя Бабруйскай ЦЭЦ-2. Дырэктарам электрастанцыі быў прызначаны Я. Н. Дастанка, а першымі працаўнікамі, якія былі прыняты на Бабруйскую ЦЭЦ-2, былі: кіраўнік ОКСа А. А. Доўнар (з студзеня 1971 года — Залівака), старшы інжынер ОКСа Л. Х. Гімбург, інжынер ОКСа Е. Б. Кажакар, інжынеры аддзела абсталявання Л. У. Карніловіч і Н. С. Сыван, начальнік лабараторыі металаў М. С. Бондар, дэфектаскапіст Е. Н. Міхалоп, сакратар-машыністка Ў. З. Цярэнцьева.

У сувязі з ростам патрэбнасці ў торфе для сельскай гаспадаркі і неабходнасцю захавання прыродных рэсурсаў Мінэнерга СССР у 1969 годзе зацвердзіла рашэнне аб будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю мазутнай гаспадаркі № 1 Бабруйскай ЦЭЦ-2 з двума рэзервуарамі па 3000 м³ кожны; пазней — мазутнай гаспадаркі № 2 з рэзервуарамі № 1, 2, 3, 4, 5 па 10000 м³ кожны.

У сакавіку 1970 года распачалася ўзбуйненая зборка катла ст. № 1 на мантажнай пляцоўцы і яго мантаж; 21 верасня 1970 года кацёл быў зманціраваны і падрыхтаваны да гідраўлічных іспытаў. Кацёл ст. № 2 быў зманціраваны і падрыхтаваны да гідраўлічных іспытаў 4 снежня 1970 года.

Загадам Белгалоўэнерга № 68 ад 07.05.1970 г. Бабруйская ЦЭЦ-1 і ЦЭЦ-2 (якая тады яшчэ будавалася) былі аб’яднаны ў адно прадпрыемства — Бабруйскую ЦЭЦ-2. Былая ЦЭЦ-1 стала менавацца чаргой сярэдняга ціску (ЧСЦ) ЦЭЦ-2.

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

  • Я. Н. Дастанка (1966 — ?)
  • Вадзім Мікалаевіч Булыга

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рябова, И. Горячее «сердце» города: (О Бобруйской ТЭЦ-2, беседа с директором В. Н. Булыга) / И. Рябова // Вечерний Бобруйск. — 2001. — 20 дек. — С. 2.
  • Марчук, В. Высокое напряжение: (История развития энергетики в Бобруйске) / В. Марчук // Бабруйскае жыццё. — 2003. — 19 снежн. — С. 2.
  • Міхалап, У. 3 дысцыпліны: (Аб рабоце калектыву Бабруйскай ЦЭЦ-2) / У. Міхалап // Магілёўская праўда. — 1987. — 24 ліп. — С. 2.
  • Міхалап, У. Кожны грам металу: (Эканомія на Бабруйскай ЦЭЦ-2) / У. Міхалап // Магілёўская праўда. — 1986. — 25 сак. — С. 3.
  • Пантелеев, С. Е. Монтаж газоплотного котла типа БКЗ-420-140 НГМ-1 на Бобруйской ТЭЦ-2 / С. Е. Пантелеев // Энергетическое строительство. — 1976. — № 5. — С. 19-21.
  • Процкий, А. Будет ли город согрет?: (О работе ТЭЦ-2) / А. Процкий // Коммерческий курьер. — 2000. — 15 ноября. — С. 1.