Перайсці да зместу

Цеплавая энергетыка Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінская ЦЭЦ-2 на вуліцы Аранская

У Беларусі электраэнергетыка складаецца практычна з электрастанцый аднаго тыпу — цеплавых. Характэрна высокая канцэнтрацыя выпрацоўкі электраэнергіі: на 11 найбольш буйных ЦЭС цяпер выпрацоўваецца 95 % агульнага аб’ёму электраэнергіі. Агульная магутнасць электрастанцый складае каля 10 ГВт. У 2017 з 34,5 млрд квт*гадз выпрацаванай у Беларусі электрычнасці 33,8 далі ЦЭС.

Гэта дзяржаўныя раённыя электрастанцыі (ДРЭС) і цеплаэлектрацэнтралі (ЦЭЦ). ДРЭС выпрацоўваюць толькі электрычную энергію, ЦЭЦ — электрычную і цеплавую. Амаль палова вытворчасці электраэнергіі прыходзіцца на ЦЭЦ. Да 70-х гг. ХХ ст. галоўнымі відамі паліва на электрастанцыях Беларусі былі торф і вугаль, у наш час практычна ўсе вялікія цеплавыя электрастанцыі ў якасці паліва выкарыстоўваюць прыродны газ. Ўвод БелАЭС дазволіць зэканоміць каля 5 млрд куб.м прыроднага газу, адпаведна, знізіць долю выкаплёвага паліва ў вытворчасці электраэнергіі з 95 % да 60 %[1].

Для забеспячэння патрэб насельніцтва ў малых гарадах і пасёлках створаны мініЦЭЦ, на якіх усё больш ужываным становіцца раззнастайнае мясцовае паліва (біягаз, пілавінне), доля якога ўжо нанова дасягнула 30 %. Доля торфу ў энергабалансе Беларусі ўпала на парадак і ў цяперашні час складае каля 2-3 %, а ў мясцовых відах паліва — каля 15 %[2]. Тарфяное паліва выкарыстоўваюць Жодзінская ЦЭЦ, Пружанская міні-ЦЭЦ, Бабруйская ЦЭЦ-1.

Найвялікшыя элетрастанцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Самая буйная электрастанцыя Беларусі — Лукомская ДРЭС (г. Новалукомль), 2890 МВт.[3]. Яна забяспечвае 60 % выпрацоўкі электраэнергіі ў летні перыяд і 40 % у зімовы. Другая па велічыні ДРЭС — Бярозаўская ў Белаазёрску, 950 МВт. Ужо 90 гадоў працягвае сваю нястомную працу Беларуская ДРЭС ў пасёлку Арэхаўск — першынец вялікай савецкай энергетыкі; з 1986 яна працуе на мазуце, з 1999 — на прыродным газе. Сярод цеплаэлектрацэнтралей найбольшую магутнасць маюць Мінская ЦЭЦ-4 і Наваполацкая ЦЭЦ (1035 і 505 МВт адпаведна).

Зноскі