Габіён
Выгляд

Габіён (фр.: gabion, ад італ.: Gabbione — вялікая клетка) — канструкцыя ў выглядзе запоўненай каменем або галькай скрыні з металічнай ацынкаванай сеткі на каркасе, прызначаная для абароны рэчышча ракі ад размываў, для ўзвядзення рэгуляцыйных і берагаўмацавальных збудаванняў. Габіён мае звычайна форму паралелепіпеда з памерамі (у метрах): даўжыня — 3-5; шырыня — 1-1,5; вышыня — 1. Ужываюцца габіёны пры хуткасцях патоку 1,5-3 м/сек.
У наш час габіёны знаходзяць шырокае ўжыванне ў ландшафтным дызайне як па сваім прамым прызначэнні, так і як дэкаратыўныя элементы — малых архітэктурных формаў — напрыклад пры будаўніцтве тэрас на ўчастку. Таксама ўжываецца для фартыфікацыйных мэт.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Габіён