Аблам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Абла́м, або забарол — невысокая (каля 1,5 м) надбудова над абарончымі сценамі і вежамі драўляных замкаў Беларусі ў XVIXVII стст. Служыў нагрудным прыкрыццём для абаронцаў. Меў выгляд вертыкальнай сценкі з З—7 вянкоў, якая апіралася на кансольныя выпускі бэлек гарадзен, тарасаў і вежаў і выступала за сцены ніжніх ярусаў[1]. Аблам на вежах часцей рабілі вышэйшы — да 10 вянкоў.

Па бэльках насцілаўся верхні баявы мост з падсябіццямі[1], каб кідаць каменне і страляць у ворагаў, якія падышлі да сцяны[2]. Прарэзаны байніцамі аблам часам завяршаўся дахам з цёсу альбо дранкі і ствараў крытую баявую галерэю[1], зручную для абаронцаў[2].

Абламы мелі ўмацаванні замкаў Віцебска і Улы. У Оршы абламы ў пачатку 16 ст. былі зроблены наверсе каменных сцен і вежаў гарадскіх умацаванняў. Іх таксама рабілі і над астрожнымі агароджамі, якія мелі выгляд моцкага частаколу, напрыклад, у Віцебску і Барысаве ў 17 ст.[2]

Звычайна прыймаецца, што на землях Русі так называлася баявая пляцоўка з агароджай (брустверам, парапетам), замацаваная на версе сцяны або вежы[3]. Але адзначаецца, што так маглі таксама называць: агароджу (парапет, бруствер), якая прыкрывала верхні ход па сцяне з вонкавага боку[4], або, у каменных крэпасцях, падыманыя стаўні ці шчыты, якімі бойніцу прыкрывалі ад абстрэлу знізу[5], або самі сцены крэпасці[6]

Забаролы на землях Русі будаваліся ў XIXIV стст. і захоўваліся пазней.[7]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Аблам // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
  2. 2,0 2,1 2,2 Аблам // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.] — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  3. Рапапорт, Костачкін і інш.
  4. Всеобщая история архитектуры Т.1, 1958. — 686 с., Рапапорт.
  5. Всеобщая история архитектуры Т.1, 1958. — 686 с.
  6. Рапапорт.
  7. Костачкін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]