Данскер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Данскер

Данскер (ням.: Dansker) — прыбіральня ў замках-канвентхаўсах Тэўтонскага ордэна у форме эркера ці моцна высунутай за перыметр абароны вежы і галерыі-хода да яе.

Вежы-данскеры ў прускіх канвентаўсах часта інтэрпрэтуюць, як вельмі дасканалы абарончы элемент. Бо мала хто можа ўявіць, што рыцары будуць выдаткоўваць такую велізарную колькасць матэрыяльных рэсурсаў, каб змураваць сабе прыбіральню. Гэты феномен, аднак, тлумачыцца асаблівай культурай манашаскага рыцарскага ордэну.

У ВКЛ пераймалі таксама можна сустрэць данскеры ў выглядзе эркераў у некаторых замках (Навагрудскі замак, Тракайскі астраўны замак).

Назва данскер паходзіць ад сатырычнага параўнання рыцарамі сваёй прыбіральні з моцным горадам Данцыгам (сучасны Гданьск), які паўстаў супраць кіравання Тэўтонскага Ордэну і перайшоў пад юрысдыкцыю Польшчы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]