Баркі (Крупскі раён)
Вёска
Баркі
|
Баркі́[1] (трансліт.: Barki, руск.: Борки) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.
Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Слабадскога сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядома як вёска маёнтка Халопенічы, уласнасць Іахіма Храптовіча, 8 «дымоў», потым графіні Цітовай. У 1856 годзе ва ўладанні Аляксандра Дзяменцьевіча Лапко, з’яўлялася часткай маёнтка Халопенічы Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1870 годзе ў вёсцы 103 мужчыны. У 1917 годзе належала пану Яноўскаму і ўваходзіла ў склад Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета, 70 двароў, 420 жыхароў.
У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоныя Баркі». Пасля 1924 года ў складзе Грыцкавіцкага сельсавета Халопеніцкага раёна, з 1931 года ў Крупскім раёне. У 1930 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава, пасля вайны да яго далучаны калгас імя Ільіча. У 1941 годзе ў вёсцы 90 двароў, 320 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 чалавек, у партызанскай барацьбе 7. У 1958 годзе перайменаваны ў калгас імя Фрунзе, з 1960 года ў складзе саўгаса «Халопенічы». На 1 студзеня 1998 года 53 гаспадаркі, 110 жыхароў. У вёсцы размешчаны крама, клуб з бібліятэкай, пачатковая школа, малочнатаварная ферма[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх