Перайсці да зместу

Струга (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Струга
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222024
Аўтамабільны код
5
Струга (Беларусь)
Струга
Струга
Струга (Мінская вобласць)
Струга
Струга

Стру́га[1] (трансліт.: Struha, руск.: Струга) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.

Адзін з дамоў вёскі Струга

Вёска знаходзіцца за 46 км на паўночны захад ад горада Крупкі, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна на лініі Брэст—Масква, за 147 км ад Мінска. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па аўтадарозе Халопенічы—Струга. На поўдні ад вёскі праходзіць меліярацыйны канал[2].

Вёска заснавана ў першай палове XVIII стагоддзя і належала ордэну езуітаў. У 1777 годзе сяло знаходзілася ў графстве Халопенічы Аршанскага павета, з'яўляючыся ўласнасцю Л. Храптовіча.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе вёска ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1795 годзе належала Яхіму Храптовічу, а потым памешчыцы Цітовіч. У 1800 годзе ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні налічвалася 12 двароў і 78 жыхароў, дзейнічала ўніяцкая драўляная капліца.

У 1862 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Халопенічы Грыцкавіцкага сельскага таварыства. У сакавіку 1866 года сяляне выкупілі зямельныя надзелы ў памешчыка А. Д. Лапо, уладальніка маёнтка Халопенічы. У 1884 годзе ў вёсцы пражывала 96 жыхароў. Паводле перапісу 1897 года, вёска знаходзілася ў Халопеніцкай воласці і мела 5,2 валокі зямлі.

У 1917 годзе ў вёсцы было 24 двары і 150 жыхароў. З 20 жніўня 1924 года вёска ўключана ў Грыцкавіцкі сельсавет Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі. Паводле перапісу 1926 года, тут было 29 двароў і 114 жыхароў. У час калектывізацыі быў арганізаваны калгас.

З 8 ліпеня 1931 года вёска ў Крупскім раёне, з 12 лютага 1935 года — зноў у Халопеніцкім. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1941 годзе налічваўся 21 двор і 87 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 1 ліпеня 1941 года да 28 чэрвеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 10 жыхароў вёскі.

Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Слабадскога сельсавета[3], пасля ў складзе Халопеніцкага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года — зноў у Крупскім раёне. У 1960 годзе насельніцтва складала 183 чалавекі. У 1965 годзе вёска ўвайшла ў склад эксперыментальнай базы «Эса».

У 1998 годзе ў вёсцы было 11 гаспадарак і 19 жыхароў, яна ўваходзіла ў Халопеніцкі пасялковы савет. З 30 снежня 2009 года — у Халопеніцкім сельсавеце. У 2001 годзе вёска ў складзе РУСП «Эксперыментальная база „Эса“»[4].

  • XIX стагоддзе: 1800 — 78 жыхароў, 12 двароў; 1884 — 96 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1917 — 150 жыхароў, 24 двары; 1926 — 114 жыхароў, 29 двароў; 1941 — 87 жыхароў, 21 двор; 1960 — 183 жыхары; 1998 — 19 жыхароў, 11 гаспадарак.
  • XXI стагоддзе: 2010 — 8 жыхароў, 5 гаспадарак[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0554-6.