Халопеніцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Халопеніцкі сельсавет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1796
Паштовыя індэксы 222024

Халопеніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці з цэнтрам у пасёлку Халопенічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 года — Менскай). 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёна. 12 лютага 1935 года сельсавет перададзены адноўленаму Халопеніцкаму раёну.

16 ліпеня 1954 года сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Узнацкага, 26 жніўня 1959 года — Слабадскага сельсаветаў.

20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёна.

7 кастрычніка 1977 года сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет[1].

30 снежня 2009 года пасялковы савет ператвораны ў сельсавет, а ў яго склад перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Баркі, Барсукі, Вялікія Хальнявічы, Глінаўка, Дудары, Клішына, Лісічына, Малы Каменец, Мялешкавічы, Падбярэззе, Пасёмкавічы, Янаўшчына і пасёлак Хальнявічы — скасаванага Янаўшчынскага сельсавета[2].

Зноскі