Перайсці да зместу

Якімаўка (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Якімаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 172 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222024
Аўтамабільны код
5
Якімаўка на карце Беларусі ±
Якімаўка (Крупскі раён) (Беларусь)
Якімаўка (Крупскі раён)
Якімаўка (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Якімаўка (Крупскі раён)

Які́маўка[1] (трансліт.: Jakimaŭka, руск.: Якимовка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.

Вядома прынамсі з канца XIV ст. як «Якимово» ў Друцкім княстве, у 1378—1394 гадах друцкі кн. Васіль Міхайлавіч даў лукно мёду з Якімавай даніны на памін сваёй душы друцкай царкве Прычыстай Багародзіцы пра што быў зроблены запіс на падораным ім жа гэтай жа царкве Евангеллі-Апракасе.[2] Магчыма, на час надання Якімава не было яшчэ паселішчам, а лукно мёду мусіў даваць Якім ад імя якога ўтварылася родавае прозвішча, а потым назва вёскі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя // БГА. — Том 9, Сшытак 1-2 (16-17), снежань 2002. — Заўв. 45.