Перайсці да зместу

Белыя Баркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Белыя Баркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Баркі
Насельніцтва
  • ▼16 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222024
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230863012
Белыя Баркі (Беларусь)
Белыя Баркі
Белыя Баркі


Белыя Баркі (Мінская вобласць)
Белыя Баркі
Белыя Баркі


Белыя Баркі (Крупскі раён)
Белыя Баркі
Белыя Баркі


Мапа

Бе́лыя Баркі́[1][2], да 2010 года Баркі́[3] (трансліт.: Barki, руск.: Борки) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Янаўшчынскага сельсавета[4].

У 2010 годзе ў сувязі з далучэннем да Халопеніцкага сельсавета, дзе мелася вёска Баркі, вёска была перайменавана ў Белыя Баркі[2].

Непадалёку ад вёскі знаходзіцца група курганоў, якія ў народзе называюць французскімі магіламі. У 1678 годзе вёска маёнтка Чарэя, уласнасць падскарбія Бенедыкта Паўла Сапегі ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1713 годзе было 5 валок зямлі, 16 двароў. У 1760 годзе вёска Белаборкі ў Чарэйскім графстве ў закладзе ў віцебскага ваяводы Юзафа Давойна Салагуба, 17 «дымоў».

У 1847 годзе вёска Белыя Баркі ў Сенненскім павеце, адносілася да маёнтка Старожышча, уласнасць паноў Рашкоўскіх, 149 жыхароў. Было 38 коней, 8 валоў, 32 каровы, 92 авечкі. У пачатку XX стагоддзя вёска ў Лісічанскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 33 двары, 227 жыхароў, хлебазапасная крама, належала пану Яноўскаму.

Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Чарэйскім, потым у Крупскім раёнах Мінскай вобласці. У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоныя Баркі». У 1941 годзе ў вёсцы 42 двары, 180 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 1 чалавек, знішчаны 17 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Сялява». На 1 студзеня 1998 года 34 гаспадаркі, 61 жыхар[5].

Зноскі

  1. ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 05.04.2010 № 158 "О переименовании сельского населенного пункта". Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь.
  2. 1 2 Решение Крупского районного Совета депутатов от 5 апреля 2010 года № 158 "О переименовании сельского населенного пункта"(недаступная спасылка).
  3. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
  5. ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.