Барысы (Мядзельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Барысы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
13
Насельніцтва
20 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
Барысы на карце Беларусі ±
Барысы (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Барысы (Мядзельскі раён)
Барысы (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Барысы (Мядзельскі раён)

Барысы́[1] (трансліт.: Barysy, руск.: Борисы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1847 г. вёска маёнтка Алешкі Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка С. Хамінскага, 7 двароў, 55 жыхароў. У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета, 68 жыхароў. У 1904 г. вёска налічвала 142 жыхара, у 1907 г. — 113 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Свірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне. C 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце.

У 1950 г. 45 гаспадарак вёсак Барысы і Януковічы аб'ядналіся ў калгас імя Калініна. З 07.01.1964 г. вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова).

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Барысы ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 112 жыхароў (1960)
  • 13 двароў, 20 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]