Болькава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Болькава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
38
Насельніцтва
100 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
Болькава на карце Беларусі ±
Болькава (Беларусь)
Болькава
Болькава (Мінская вобласць)
Болькава

Бо́лькава[1] (трансліт.: Boĺkava, руск.: Больково) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1840 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні. У 1840—1913 гг. тут працавала вінакурнае прадпрыемства, з 1913 г. быў паравы рухавік (пазней прадпрыемства вядома як Болькаўскі спіртзавод, цяпер завод кармавых дражджэй). У 1904 г. маёнтак Свірскай воласці Свянцянскага павета, уладанне памешчыка Бышэўскага, 41 жыхар.

З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце таго ж раёна і вобласці, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01. 1960 Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1945 г. адноўлены спіртзавод, з сакавіка 1960 вёска і завод у складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г. — калгаса «Свір».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Болькава ўвайшло ў склад Свірскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 110 жыхароў (1960)
  • 38 двароў, 100 жыхароў (1997)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Клуб, бібліятэка, крама, спіртзавод, жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]