Перайсці да зместу

Свірскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Свірскі пасялковы савет)
Свірскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Свір
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
28 мая 2013
Дата скасавання 25 красавіка 1958
Насельніцтва (2019) 2 161
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222387

Сві́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Свір.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Свір. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Куцкоўскага і Супраненцкага сельсаветаў[1]. 25 красавіка 1958 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Свірскаму пассавету[2].

З 31 жніўня 1959 года пассавет у складзе Мядзельскага раёна (за выключэннем 26 населеных пунктаў: Альхоўка, Бабарыха, Баравыя, Бялькішкі, Галыніха, Голы Бор, Дубнікі, Завідзіненты, Залуцкоўшчызна, Крываносы, Купшчызна I, Купшчызна II, Малая Недрашля, Недрашля I, Недрашля II, Радзюшы-Тушча, Радзюшы I, Радзюшы II, Ройсцішкі, Руднішкі, Сіні Ручай, Страча-Мацееўшчызна, Стрыпялішкі, Супраненты, Хацілкі і Чорны Бор, якія перададзены ў склад Астравецкага раёна)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 мая 1960 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Канстанцінаўскага сельсавета[4]. 28 красавіка 2004 года ў склад Нарацкага сельсавета перададзены хутары Глыбокі Ручай і Рыдупля[5]. 28 мая 2013 года Свірскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (33 населеныя пункты, без Свіры) — 1685 чалавек[7], з іх 92,9 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 2,9 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 2161 чалавек[9].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Свір, Свірскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці ад 31 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 апреля 2004 г. № 64 Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.