Барыс Віян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Віян
фр.: Boris Vian
Boris Vian - WIKI.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 10 сакавіка 1920(1920-03-10)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 чэрвеня 1959(1959-06-23)[1][2][…] (39 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Жонка: Ursula Kübler[d] і Michelle Vian[d]
Дзеці: Patrick Vian[d] і Carole Vian[d]
Альма-матар:
Месца працы:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: універсальны чалавек, спявак, паэт, trumpeter, паэт-песеннік, мастак, перакладчык, інжынер, лібрэтыст, драматург, журналіст, пісьменнік, аўтар-выканаўца, музыкант, кампазітар, сцэнарыст, джазмен, літаратурны крытык, music journalist
Жанр: джаз
Мова твораў: французская мова[2]
Узнагароды:
borisvian.org
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Бары́с Вія́н (фр.: Boris Vian; 10 сакавіка 1920, г. Віль-д'Аўрэ, Францыя — 23 чэрвеня 1959) — французскі пісьменнік, музыкант, аўтар і выканаўца песень.

Дэбютаваў зборнікам «Сто санетаў пра каханне» (1941), раманам «Сумятня ў Ардэнах» (1942, выд. 1966). Вылучаюцца раманы «Пена дзён» (1947), «Восень у Пекіне» (1947), п’еса «Усеагульная скуралупня» (паст. 1950). Пад псеўданімам Вернон Салівэн апублікаваў свае раманы «Я прыйду плюнуць на вашы магілы» (1946), «Мёртвыя аднаго колеру» (1947), «Знішчыць усіх вырадкаў» (1948), «Яны не разумеюць, што робяць» (1949), выдаўшы іх за пераклады амерыканскіх бестселераў. У 1950 пасля судовага разбору «як перакладчык» Б. Віян абвінавачаны ў «зневажанні нораваў». Аўтар раманаў «Чырвоная трава» (1950), «Сэрцадзёр» (1953), зборніка вершаў «Я не хацеў бы здохнуць» (1962), п’есы «Падвячорак генералаў» (паст. 1962), лібрэта опер «Снежны кавалер» (1957, муз. Ж. Дэлеру) і «Фіеста» (1958, муз. Д. Міё). Барыс Віян распрацаваў прынцыпова новую эстэтыку, якая папяэднічала постмадэрнізму. Пацыфізм і нонканфармізм Б. Віяна, непрыняцце яго героямі рэлігіі, дзяржавы і працы, геданізм і эскапізм засвоены маладзёжнай контркультурай 1960-х гадах.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Ваўкалак: [Апавяданне] // Французская навела XX ст. Мн., 1992.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626787 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Boris Vian // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626787 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхееў К. Віян // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.