Барыс Генрыхавіч Унбегаўн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Генрыхавіч Унбегаўн
ням.: Boris Ottokar Unbegaun
Дата нараджэння 4 верасня 1898(1898-09-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1973(1973-03-04)[1][2] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыя Францыя
Род дзейнасці навуковы работнік, выкладчык універсітэта, пісьменнік, змагар Французскага супраціву, мовазнавец
Навуковая сфера мовазнаўства, філалогія і славістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][4]
Альма-матар

Барыс Генрыхавіч Унбегаўн (таксама Б. — О. Унбегаун, ням.: Boris Ottokar Unbegaun; 23 жніўня (4 верасня) 1898, Масква — 4 сакавіка 1973, Нью-Ёрк)- расійскі, французскі і амерыканскі анаматолаг (анамаст)[5], лінгвіст і філолаг, прафесар, спецыяліст па славянскіх мовах і літаратуры. Удзельнік Белага руху.

Паводле слоў Мікіты Талстога, Барыс Унбегаўн — «вучоны з нярускім прозвішчам, але з рускай самасвядомасцю, рускім сэрцам і рускім нялёгкім лёсам».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Унбегаўн нарадзіўся ў сям’і нямецкага паходжання ў Маскве. Мачыха — Кацярына Данілаўна Унбегаўн (народжаная Зяленская) — была суседкай пісьменніка Аляксея Рэмізава[ru] па доме на вуліцы Буало, № 7, сябравала з яго сям’ёй, шматкроць фігуруе ў яго дзённіках[6].

Юнаком Унбегаўн паступіў у Канстанцінаўскае артылерыйскае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу, якое скончыў у 1917 годзе. Паспеў пабываць на франтах Першай сусветнай вайны. Падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі служыў у Добраахвотніцкай арміі, быў паранены, пасля паражэння белых эміграваў.

У 1922—1924 гадах быў студэнтам Люблянскага ўніверсітэта ў Славеніі, потым навучаўся ў Сарбоне, абраўшы спецыяльнасць славіста. Яго настаўнікамі і старэйшымі калегамі былі Гойка Ружычыч[7], Андрэ Ваян, Антуан Мее, Андрэ Мазон і іншыя. Пасля ўніверсітэта яму прапанавалі месца ў бібліятэцы Інстытута славянскіх даследаванняў ў Парыжы, дзе ён, апроч іншага, шмат займаўся рэцэнзаваннем і складаннем аглядаў па рускім мовазнаўстве і літаратуры.

Ў 1935 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Руская мова XVI стагоддзя (1500—1550)» і выпусціў дзве кнігі — пра імянныя флексіі ў рускай мове XVI стагоддзя і пра сербскую літаратурную мову XVIII стагоддзя. Летам таго ж года пазнаёміўся з Марынай Цвятаевай, якая характарызавала яго ў лісце так: «малады рускі немец — у тыпе Даля, вялікі і сціплы філолаг». У 1936 годзе з’явіліся яго першыя нарысы па рускай анамастыцы (аб назвах гарадоў).

Падчас Другой сусветнай вайны, пасля акупацыі Францыі, быў заключаны ў Бухенвальд, дзе прабыў да канца вайны. Ў 1947 годзе апублікаваў артыкул пра славянскія жаргоны у нямецкіх канцлагерах.

Выкладаў у Страсбургскім універсітэце, у Брусельскім свабодным універсітэце, з 1948 года ў Оксфардскім універсітэце. З 1953 па 1965 год пастаянна жыў у Оксфардзе, працуючы прафесарам параўнальнай славянскай філалогіі. З 1965 года — прафесар славянскай лінгвістыкі ў Нью-Ёркскім універсітэце, дзе застаўся да канца жыцця.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Унбегаўн зрабіў уклад у даследаванне гістарычнай марфалогіі рускай мовы («Русский язык XVI века (1500—1550). Словоизменение имён»). Ён выявіў тыпы калькавання ў славянскіх мовах на розных этапах іх развіцця, пераважна на этапе станаўлення літаратурных моў. Унбегаўн упершыню распрацаваў перыядызацыю гісторыі літаратурнай мовы ў сербаў да рэформы Вука Караджыча (якая моцна змяніла сербскую кірыліцу), ахарактарызаваўшы рускі ўплыў на культуру, літаратуру і мову сербаў XVIII стагоддзя.

Склаў «Русскую грамматику» (выдадзеную па-французску і ў перакладзе на англійскую і нямецкую мовы), бібліяграфічны даведнік па рускай мове, дапаможнікі па рускім вершаванні і па тэрміналогіі рускага права. Апублікаваў шэраг прац па рускай культуры (па календары, апісанні знешнасці і інш.).

У галіне анамастыкі Барыс Унбегаўн правёў аналіз назваў рускіх гарадоў (паводле грэцкай і паводле ўласна славянскай мадэлі), стварыў шэраг нарысаў па этымалогіі рускіх слоў, а таксама па саманазве карпацкіх усходніх славян — «русіны» (Ruteni / Rutheni).

Найбольш вядомы Унбегаўн насамперш як аўтар фундаментальнай працы па рускіх прозвішчах, выдадзенай па-англійску і пасля перакладзенай на рускую. Многія яго іншыя навуковыя працы не страцілі значнасці і дацяпер і чакаюць перакладу на славянскія мовы і публікацыі на іх.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Жонка — Алена Іванаўна Унбегаўн (народжаная Мансурава, 1902—1992).
    • Дачка — Таццяна Барысаўна (у шлюбе Ларыман).
  • Мачыха — Екацярына Данілаўна Унбегаўн (у дзявоцтве Зяленская).
  • Брат мачахі — Канстанцін Данілавіч Зяленскі («Жалезны», 1876—1949), юрыст, у эміграцыі ў Францыі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • La langue russe au XVIe siècle (1500—1550). — P.: Inst. d'Études Slaves de l’Univ. de Paris, 1935.
  • Les débuts de la langue littéraire chez les Serbes. — P.: Champion, 1935.
  • Grammaire russe. — Lyon-Paris, IAC, 1951 (англійскі пераклад: Russian grammar. Oxford: Clarendon Press, 1957; нямецкі пераклад: Russische Grammatik. — Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 1969)
  • L’Origine du nom des Ruthènes. — Winnipeg: Acad. ukrainienne libre des sciences, 1953.
  • A bibliographical guide to the Russian language. — Oxford: Clarendon Press, 1953.
  • Russian versification. — Oxford: Clarendon Press, 1956.
  • Drei russische Grammatiken des 18. Jahrhunderts. Nachdr. der Ausg. von 1706, 1731 und 1750. — München: Fink, 1969.
  • Studies in Slavic Linguistics and Poetics. — New York: New York University Press., 1969.
  • Selected papers on Russian and Slavonic philology. — Oxford: Clarendon Press 1969.
  • Russian surnames. — Oxford: Clarendon Press, 1972. [Рус. пер.: Унбегаун Б.-О. Русские фамилии. — М.: Прогресс, 1989 (і перавыданні)]

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  5. Анатолий Петрович Афанасьев Региональная ономастика" Полиграф-Сервис, 2001 — стр.10
  6. «В наше суровое, не сказочное время…» Письма А. М. Ремизова и Б. Г. Пантелеймонова. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2019. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  7. Книга «Формальная школа и современное русское литературоведение» Роман Якобсон — купить книгу ISBN 978-5-9551-0475-1 с доставкой по почте в интернет-магазине Ozon.ru. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 28 лістапада 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Robert Magidoff, George Y. Shevelov, J. S. G. Simmons, and Kiril Taranovski (eds). Studies in Slavic Linguistics and Poetics in Honour of Boris O. Unbegaun. — New York: New York University Press, 1968.
  • Толстой Н. И. Об авторе этой книги // Унбегаун Б.-О. Русские фамилии. — М.: Прогресс, 1989. — ISBN 5-01-001045-3
  • Никитин О. В. Б. Унбегаун: Жизнь вдали от России // Виноград. 2009. № 1(27).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]