Беларуская хатка (Арол)
Выгляд
«Белару́ская ха́тка» ў Арле — таварыства беларускіх бежанцаў Першай сусветнай вайны. Існавала ў 1917—1918 гадах. Аб’ядноўвала беларусаў — жыхароў Арла і наваколля. Асноўныя задачы: абарона правоў і інтарэсаў беларусаў, матэрыяльная дапамога, культурна-асветніцкая дзейнасць, абарона ідэі «аўтаноміі Беларусі ў яе этнічных межах». Вяла рэгістрацыю беларускіх бежанцаў у Арле і Арлоўскай губерні, займалася дабрачыннай дзейнасцю, праводзіла культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Кантактавала з Вялікай беларускай радай і падзяляла яе ідэі[1]. У чэрвені 1918 года наладзіла сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам. Увосень 1918 года не зарэгістравана як ідэалагічна варожая, пасля чаго спыніла дзейнасць.
Зноскі
- ↑ Васілеўскі, Ю. Беларусь на абшарах Расіі // Голас Радзімы. — 1994. — № . — 25 жніўня. — С.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ю. Р. Васілеўскі. «Беларуская хатка» ў Арле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).. — С. 430.