Перайсці да зместу

Белавежскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белавежскі павет
Powiat białowieski
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводства
Уключае 3 вясковыя гміны
Адміністрацыйны цэнтр Белавежа
Дата ўтварэння 12 снежня 1920
Дата скасавання 1 жніўня 1922
Насельніцтва (1921) 17 879
Шчыльнасць 11,2 чал./км²
Плошча 1 602 км²
Белавежскі павет на карце

Белаве́жскі паве́т — павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — вёска Белавежа.

Былы царскі палац у Белавежы. Сядзіба Белавежскага павета

Створаны з часткі былога Пружанскага павета (гміны Масева, Белавежа і Сухопаль) і Брэсцкага павета (гміны Палоўцы, Вярховічы, Дзмітравічы, Дварцы) Гродзенскай губерні Расійскай імперыі пад праўленнем Часовага кіраўніцтва прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі 12 снежня 1920 года[1]. Ужо 19 лютага 1921 года быў далучаны да Беластоцкага ваяводства, прычым гміны былога Брэсцкага павета адыйшлі да новаўтворанага Брэсцкага павета. Па рашэнні ўрада 11 ліпеня 1922 года (дзейнага з 1 жніўня 1922 года) павет быў ліквідаваны і ўключаны ў Бельскі павет[2].

У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Камянецкага раёна і Пружанскага раёна Беларусі і Гайнаўскага павета Польшчы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле вынікаў перапісу 1931 года насельніцтва павета складала 108 600 чалавек, шчыльнасць — 41 чал. на км². Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала 8921 (49,9%) беларус, 7955 (44,5%) палякаў, 841 (4,7%) яўрэй, 117 (0,7%) рускіх, 36 (0,2%) украінцаў (у перапісе былі запісаны як русіны), 5 немцаў, 2 эстонцы, 1 армянін і 1 славак. 78,6% (14058) жыхароў павету былі праваслаўнымі, 13,2% (2363) каталікамі, 7,5% (1349) юдаістамі, 0,6% (106) пратэстантамі і 2 жыхары мусульманамі[3].

Зноскі