Беластоцкі павет (1919—1939)
Беластоцкі павет | |
---|---|
Powiat białostocki | |
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Беластоцкае ваяводства |
Уключае | 15 вясковых гмінаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Беласток |
Дата ўтварэння | 1919 |
Дата скасавання | верасень 1939 |
Насельніцтва (1921) | 186 754 |
Беласто́цкі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горада Беласток.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны на аснове былога Беластоцкага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі ў 1919 годзе. У 1921 г. на абшары павета знаходзілася 9 гарадоў (Беласток, Хорашч, Гонёндз, Кнышын, Старасельцы, Супрасль, Сураж, Васількаў, Заблудаў) і 9 вясковых гмінаў. 14 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Беластоцкі павет як адміністрацыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваны Беластоцкі, Заблудаўскі і Кнышынскі раёны Беластоцкай вобласці.
У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Беластоцкага і Монькаўскага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Гміны
[правіць | правіць зыходнік]- Гміна Абрубнікі — адміністрацыйны цэнтр Абрубнікі
- Гміна Беласточак — адміністрацыйны цэнтр Бацечкі
- Гміна Гарадок — адміністрацыйны цэнтр Гарадок
- Гміна Гонёндз — адміністрацыйны цэнтр Гонёндз
- Гміна Дайліды — адміністрацыйны цэнтр Зялёная
- Гміна Далістова — адміністрацыйны цэнтр Ясвілы
- Гміна Заблудаў — адміністрацыйны цэнтр Заблудаў
- Гміна Завыкі — адміністрацыйны цэнтр Рынкі
- Гміна Крыпна — адміністрацыйны цэнтр Крыпна
- Гміна Міхалова — адміністрацыйны цэнтр Міхалова
- Гміна Трыцяннае — адміністрацыйны цэнтр Трыцяннае
- Гміна Чорная Вёска — адміністрацыйны цэнтр Чорная Вёска Касцельная
- Гміна Хорашч — адміністрацыйны цэнтр Хорашч
- Гміна Юхнавец — адміністрацыйны цэнтр Юхнавец Касцельны
- Гміна Каліноўка — адміністрацыйны цэнтр Каліноўска Касцельная
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 186 574 жыхароў, з чаго 6 016 (3,22%) беларусаў, 129 691 (69,51%) палякаў (выніку перапісу былі фальсіфікаваны, каб выказаць магчыма вялікую колькасць палякаў), 47 084 (25,23%) яўрэяў, 2 043 (1,09%) немцаў, 1 784 (0,96%) рускіх, 56 літоўцаў, 49 украінцаў (у перапісе былі запісаны як русіны), 22 латышоў, 16 чэхаў, 5 эстонцаў, 5 французаў, 4 англічанаў, 3 сербаў, 2 румынаў, 2 амерыканцаў, па адным югаславянцы, славаку, швейцарцы, італьянцы. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 164 441 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 70 149 (г. зн. 33,19% ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская ) — 68 398 (33,1%)[1], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 60,28% (113 491) жыхароў павета былі каталікамі, 27,38% (51 087) іўдзеямі, 9,8% (18 925) праваслаўнымі, 1,81% (3 374) пратэстантамі, 415 уніятамі, 33 баптыстамі, 20 мусульманамі, 5 адвентыстамі, 4 стараверамі, 3 армянскімі хрысціянамі. Для 54 жыхароў павета веравызнанне было пазначана як невядомае.[2]
Зноскі
- ↑ Гл. звесткі для Беластоцкага павета паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (польск.). Праверана 6 жніўня 2015.