Перайсці да зместу

Брэсцкі павет (Расійская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Гродзенская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Брэст-Літоўск
Дата ўтварэння 1795
Дата скасавання 1920
Насельніцтва (1897) 218,4 тыс.
Плошча 4,9 тыс. км²
Брэсцкі павет на карце

Брэсцкі павет (руск.: Брестский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў у 1795—1920 гадах. Плошча павета складала 4893,2 км², колькасць насельніцтва 218,4 тысяч чалавек (1897). Цэнтр — Брэст-Літоўск.

Брэсцкі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 годзе — да Гродзенскай.

У часы Першай сусветнай вайны акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У перыяд польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоў на тэрыторыю павета папераменна займалі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора адышоў Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводства.

Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 218,4 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцы — 64,4 %; яўрэі — 20,8 %; рускія — 8,1 %; палякі — 3,9 %; беларусы — 1,8 %.[1] У павятовым горадзе Брэст-Літоўску жыло 46 568 чалавек.[2]

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе ў павеце было 23 воласці:[3]

Ураднікі павета

[правіць | правіць зыходнік]