Беневічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Беневічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
Беневічы на карце Беларусі ±
Беневічы (Беларусь)
Беневічы
Беневічы (Гродзенская вобласць)
Беневічы

Бе́невічы[1] (трансліт.: Bienievičy, руск.: Беневичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі знаходзіцца стаянка каменнага і бронзавага вякоў. Плошча каля 400 м². Даследавалаіў 1957 і 1961 гг. Н.М.Гурына. Выяўлены крамянёвы інвентар эпохі мезаліту і позняга неаліту, абломкі гліняных арнаментаваных гаршкоў нёманскай культуры, шліфаваныя крамянёвыя сякеры і абломкі посуду бронзавага веку.

На месцы стаянкі сустракаецца ляпная (штрыхаваная) і кругавая кераміка.

Паблізу вёскі захаваўся курганны могільнік, у якім 21 насып, 8 з іх доўгія.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]