Мадэйра (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мадэйра
Madeira geo luisfreitas.png
32°44′13″ пн. ш. 16°59′02″ з. д.HGЯO
АрхіпелагМадэйра
АкваторыяАтлантычны акіян
КраінаFlag of Portugal.svg Партугалія
РаёнМадэйра
Мадэйра (востраў) (Атлантычны акіян)
Мадэйра
Мадэйра
Плошча750,7 км²
Насельніцтва 267 938 чал.
Шчыльнасць насельніцтва356,918 чал./км²
Скалістае ўзбярэжжа
Скалістае ўзбярэжжа
Commons-logo.svg Мадэйра на Вікісховішчы

Мадэ́йра (парт.: Ilha da Madeira) — найбуйнейшы востраў аднайменнага архіпелага у Атлантычным акіяне. Уваходзіць у склад Партугаліі. Плошча — 750,7 км². Насельніцтва (2011 г.) — 267938 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Мадэйра месціцца на ўсходзе Атлантычнага акіяна ў 958 км на паўднёвы захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі, у 659 км на захад ад усходняга ўзбярэжжа Афрыкі. Даўжыня — 57,5 км. Найбольшая шырыня — 23 км.

Востраў сфарміраваўся ў выніку вулканічнай дзейнасці ў міяцэнавы перыяд[1]. Апошнія вывяржэнні адбыліся меней за 100 тысяч гадоў таму. Для геалагічнай пабудовы вострава характэрна чарагаванне вулканічных парод (туф, базальт,) з асадкавымі адкладаннямі ў выглядзе рэштак старажытных каралавых рыфаў. У выніку склаліся горныя ландшафты з рэзкімі стромамі, глыбокімі цяснінамі, лававымі палямі і абрывістымі берагамі. Найвышэйшы пункт Мадэйры — гара Піку-Руйву (1820 м).

Клімат міжземнаморскі субтрапічны. З ліпеня да кастрычніка сярэдняя тэмпература трымаецца каля +24 °C. Часам яна можа падвышацца з-за усходніх вятроў з боку афрыканскай пустыні Сахара або апускацца да +17 °C, калі адчуваецца ўплыў прахалодных паўночнаатлантычных цыклонаў. Узімку сярэдняя тэмпература трымаецца каля +4 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 700 мм. Большая іх частка праліваецца ў выглядзе дажджу на паўночным узбярэжжы[2].

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Мадэйра можна ўмоўна падзяліць на некалькі экалагічных зон, што тлумачыцца разнастайнасцю яго кліматычнай геаграфіі. З падняццем на вяршыні гор надвор'е становіцца больш прахалодным. На поўначы вострава значна болей вільгаці і вятроў, чым на поўдні.

Калі першыя перасяленцы ступілі на востраў, ён быў пакрыты густымі субтрапічнымі лясамі, што і вызначыла яго назву (ад парт.: madeira «дрэва»). У нашы дні лясныя масівы захаваліся толькі ў некаторых мясцінах, прычым на вышыні не меней за 100 м над узроўнем акіяна. Звычайная вышыня лясных масіваў — 300 м — 800 м. Лес Лаўрысілва[3] знаходзіцца на вышыні ад 400 м да 1450 м.

Сярод эндэмічных раслін Мадэйры пераважаюць мясцовыя віды лаўраў, дзікіх маслін, верб, астравых. Сустракаюцца рэдкія віды самшытавых, бярозак, падубаў. Многія прадстаўнікі дзікай флоры Мадэйры блізкі да раслін Канарскіх астравоў[4].

Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, казуркамі, кажанамі. На ўзбярэжжы спыняюцца цюлені-манахі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фуншал у XVIII ст.

Аб існаванні вялікага ненаселенага вострава на захад ад Афрыкі ў Еўропе ведалі ўжо ў антычны час. Аднак толькі ў 1419 г. экспедыцыя, накіраваная Генрыхам Мараплаўцам для ўдакладнення лініі афрыканскага ўзбярэжжа даклала аб адкрыцці і пачатку каланізацыі Мадэйры[5]. У 14521453 гг. партугальцы ўвезлі на востраў цукровы трыснёг з Сіцыліі і папулярныя ў той час салодкія сарты вінаграда з Кіпра. Дзякуючы гэтаму Мадэйра ператварылася ў буйное месца вытворчасці цукру. У Еўропе прызнанне таксама атрымала віно мадэра. Для працы на плантацыях увозіліся сяляне з Партугаліі, рабы з Афрыкі і Канарскіх астравоў.

Аднак з адкрыццём Новага Свету і стварэннем ў Бразіліі і Вест-Індыі плантацыйных гаспадарак эканоміка Мадэйры паступова прыйшла ў заняпад. Порт-Фуншал доўгі час з'яўляўся важным транзітным пунктам для караблёў, якія накіроўваліся ў Амерыку[6]. Многія выхадцы з Мадэйры ўдзельнічалі ў каланізацыі іншых частак свету, наймаліся на іншаземныя судны, пераязджалі для працы ў Паўночную і Лацінскую Амерыку. Паступова на востраве сфарміравалася асобная партугаламоўная культура.

У 1976 г. востраў увайшоў у склад партугальскай аўтаномнай вобласці Мадэйра.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Жыхары Мадэйры ў народнай вопратцы, каля 1900 г.

Асаблівасці культуры вострава Мадэйра вызначыліся з аднаго боку адноснай ізаляванасцю ад кантынентальнай часткі Партугаліі, з іншага — сталымі сувязямі з заморскімі краінамі. Дзякуючы развіццю турызма тут захаваліся традыцыйныя рамёствы — вышыўка, выраб габеленаў, пляценне кашоў, разьбярства і г. д.

Жыхары Мадэйры здаўна займаліся сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам, мараплаўствам. Большая частка апрацоўваемых зямель належыла памешчыкам, якія здавалі яе ў арэнду разам з жытлом мясцовым сялянам. Каля 40 % сялян застаюцца і ў нашы дні беззямельнымі[7].

Гарадская забудова ў мінулым была характэрна толькі для Фуншала, насельнікі якога карысталіся прывілегіямі гараджан з 1508 г. У ім захаваліся старыя кварталы рамеснікаў, гандляроў, каталіцкія кляштары. У сельскай мясцовасці пераважаюць дробныя паселішчы. Звычайна яны месцяцца на ўзбярэжжы, уздоўж асноўных дарог і ў горных далінах, не вышэй за 700 м над узроўнем акіяна. Традыцыйныя сялянскія хаціны будаваліся з каменю, мелі нізкія столі, дах крыўся трыснёгам або саломай. Захоўваюцца памешчыцкія сядзібы Quintas[8], што ўзводзіліся ў каланіяльным стылі.

На Мадэйры ў нашы дні значная колькасць сем'яў пашыраная, фактычна складаецца з некалькіх сваяцкіх сем'яў рознага пакалення на чале старэйшага гаспадара. У мінулым такі тып сям'і з'яўляўся асноўным. Важную ролю ў грамадстве заўсёды адыгрывалі старыя людзі[9]. З-за горнай звілістай мясцовасці ў мінулым кантакты паміж рознымі паселішчамі былі абмежаваны. Першая дарога была пабудавана толькі ў 1815 г.[10] З адной часткі вострава ў іншую рухаліся пешшу, канёў амаль не выкарыстоўвалі. Даволі арыгінальным транспартным сродкам з'яўляюцца плеценыя санкі Carros de Cesto[11], на якіх спускаюцца са стромкіх схілаў.

Кухня Мадэйры ўключае разнастайныя стравы з рысу, гародніны і рыбы. Шырока распаўсюджаны марынады з лаўровым лісцем, часныком і мясцовымі духмянымі травамі. Рэшткі прадуктаў, якія засталіся пасля вячэры, кладуць у суп[12]. Мадэйра шырока вядома дзякуючы моцнаму віну мадэра. Аднак тут сама існуе вытворчасць сталовых він, асвяжальных напояў з садавіны, піва, вішнёвага лікёра Ginja і рома Poncha, у які дадаюць лімон і мёд[13].

Сярод жыхароў Мадэйры папулярны рамансы fado і romarias, вясковы танец brinco, а таксама «маўрскі» танец, на стварэнне якога аказалі ўплыў чарнаскурыя рабы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]