Фантан Трытона
Выгляд
| Фантан | |
| Фантан Трытона | |
|---|---|
| Fontana del Tritone | |
| | |
| 41°54′13″ пн. ш. 12°29′18″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | Рым, П'яцца Барберыні |
| Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
| Скульптар | Джавані Ларэнца Берніні |
| Архітэктар | Джавані Ларэнца Берніні |
| Будаўніцтва | 1642—1643 гады |
| Матэрыял | мармур і траверцін |
| Стан | існуючы фантан |
Фантан Трытона — фантан у Рыме, створаны Джавані Ларэнца Берніні.
Гэты фантан размешчаны на П'яцца Барберыні, недалёка ад Палацца Барберыні. Фантан быў зроблены ў 1642 годзе па замове папы Урбана VIII (Барберыні) неўзабаве пасля завяршэння будаўніцтва палацца.
Пастамент фантана ўтвараюць 4 дэльфіна, на кончыках хвастоў якіх размяшчаецца велізарная ракавіна. На расчыненых створках гэтай ракавіны знаходзіцца статуя Трытона, сына бога Пасейдона. Трытон выдувае з ракавіны струмень вады, якая напаўняе чару фантана. Між дэльфінамі размешчаны выявы герба сям'і Барберыні, папскай тыяры.
На гэтай жа плошчы знаходзіцца іншая праца Берніні - Фантан пчол.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Sergio Delli, “Le fontane di Roma”, Schwarz & Meyer Ed., Roma, 1985
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фантан Трытона
