Бор (лес)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бор, лес)
Jump to navigation Jump to search
І. І. Шышкін. Раніца ў сасновым лесе
Верасовы бор на пясчанай грыве (Ліпічанская пушча, Дзятлаўскі раён)

Бор — спелы хваёвы лес, які расце пераважна на пясчаных, супясчаных і лёгкасугліністых глебах. Пашыраны на алювіяльных[ru] і водна-ледавіковых нізінах і раўнінах, дзюнах, озах, камах. На Беларусі самыя вялікія бары на Полацкай, Нарачана-Вілейскай, Верхнянёманскай, Верхнебярэзінскай нізінах, на Мінскім узвышшы, Палессі, Цэнтральнабярэзінскай і Чачорскай раўнінах; найбольш старыя — у Белавежскай пушчы. Дрэвастоі ў барах часам з дамешкам бярозы, месцамі — елкі; падлесак рэдкі. Паводле наглебавага покрыва вылучаюць бары-беламошнікі, ці лішайнікавыя, і бары-зеленамошнікі — верасовыя, бруснічныя, імшыстыя, чарнічныя. Бары бываюць сухія, свежыя, вільготныя. Маюць глеба- і водаахоўнае значэнне, даюць драўніну, выкарыстоўваюцца для падсочкі жывіцы, збору ягад, грыбоў, лекавых раслін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]