Перайсці да зместу

Васількі (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Васількі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Цітва
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 123 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222822
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244757021
Васількі на карце Беларусі ±
Васількі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Васількі (Пухавіцкі раён)
Васількі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Васількі (Пухавіцкі раён)

Васількі́[1] (трансліт.: Vasiĺki, руск.: Васильки; да 1920-х гг. — маёнтак Цітва́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Сядзіба Янішэўскіх, 1914 г.

Да 1920-х гадоў гэта быў маёнтак Цітва ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Янішэўскіх. У 1911 годзе быў пабудаваны крухмальны завод, уласнасць Мельхіёра Янішэўскага[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны саўгас Цітва. У пазнейшы час выдзелены ў асобны пасёлак.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 31 сакавіка 1977 года Васількі ўваходзілі ў склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета[3].

  • 1917 год — 1 двор, 128 жыхароў, з іх 107 беларусаў і 21 паляк[4]
  • 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў
  • 2009 год — 126 жыхароў
  • 2019 год — 123 жыхары[5]

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сядзібны дом (XIX ст.?)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Nad Świsłoczą 1914, s. 75.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 124.
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 8 кастрычніка 2024.