Русаковічы (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Вёска
Русаковічы
Прыдарожны крыж у Русаковічах.
Прыдарожны крыж у Русаковічах.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Водныя аб’екты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244857061
Русаковічы на карце Беларусі ±
Русаковічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Русаковічы (Пухавіцкі раён)
Русаковічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Русаковічы (Пухавіцкі раён)

Русако́вічы[1] (трансліт.: Rusakovičy, руск.: Русаковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета. Месціцца за 24 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 49 км ад Мінска, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск, на рацэ Пцічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

«Беларускія могілкі ў Русаковічах», 1889. Генрык Вейсенгоф. Нацыянальны музей Познані.

Першае ўпамінанне пра вёску Русаковічы ў 1584 годзе, калі Яраш Варфаламеевіч Мажэйка прадаў іх менскаму падкаморыю Андрэю Мікалаевічу Станкевічу. У 1608 годзе той перадаў вёску менскаму кашталяну Шчаснаму Галоўчынскаму. У той час вёска ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. Надалей маёнтак належаў Падбярэскім, Швыкоўскім і Янішэўскім. У 1639 годзе вядома пра размежаванне граніц з суседнім Азярычынам, якое адбылося пасля доўгіх спрэчак[3].

У другой палове XVIII стагоддзя Быкоўскія пабудавалі каля Пцічы драўляную сядзібу і капліцу з родавым склепам. На 1784 год Русаковічы належалі Вінцэнту Яксу-Быкоўскаму.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Пазней Русаковічы ўключаны ў склад Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапіску 1800 года ў вёсцы былі капліца, вінакурня, карчма, млын і шляхецкая сядзіба. У 1856 годзе Юзэфа Быкоўская, якая была ўнучкай Вінцэнта, выйшла замуж за Уладзіслава Вайсенгофа, да якога Русаковічы адышлі праз вена. Фальварак памерам 1800 гектараў атрымаў іх сын Генрык Вайсенгоф (1859—1922), які ажаніўся з Людвікай Сакольскай[4]. У сярэдзіне XIX стагоддзя да дамена Русаковічы належалі суседняя вёска Крысцінполь і аддаленыя Бахаравічы.

У канцы XIX стагоддзя Аляксандр Ельскі запісаў паданне пра ўрочышча Журава Магіла, якое месціцца паміж фальваркамі Крысцінполь і Русаковічы.

Паводле перапісу 1897 года, у вёсцы быў хлебазапасны магазін, маёнтак, царква, таксама побач было аднайменнае ўрочышча на 2 двары.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

«Litewskie zacisze», каля 1908. Генрык Вейсенгоф, карціна страчаная. На карціне паказаная частка сядзібы ў Русаковічах, перад якой гуляюцца свойскія медзведзяняты самога Вейсенгофа.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У верасні 1920 года адкрыта школа 1-й ступені. З ліпеня 1924 года ў Менскай акрузе. У 1933 годзе створаны калгас «Сталінец», працавала кузня. З 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 15 студзеня 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У красавіку 1942 года вёска была спалена, забіты 11 жыхароў. Каля вёскі месціліся Рудзенскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б і штаб партызанскай брыгады «Беларусь».

24 лістапада 1966 года да Русаковічаў была далучана вёска Чырвоная Горка. Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Цітвянскага сельсавета, пасля перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Аўтобусны прыпынак.
  • 1800 год — 27 двароў, 147 жыхароў
  • 1897 год — 506 жыхароў
  • пач. ХХ ст. — 87 двароў, 627 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 3 жыхары
  • 1917 год — 121 двор, 565 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 54 жыхары
  • 2002 год — 101 двор, 179 жыхароў

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Эдварда Вейсенгофа, брата Генрыка. Русаковіцкія могілкі, 2019 г.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Русаковічы - фота і помнікі, Radzima.org (7 верасня 2007). Праверана 2 снежня 2019.
  3. Jelski A. Rusakowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 21
  4. Roman Aftanazy. Rusakowicze // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej[pl] (польск.) . — drugie przejrzane i uzupełnione. — Wrocław: Ossolineum, 1991. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — s. 138—140. — 352 s. — ISBN 83-04-03713-0 (т. 1), ISBN 83-04-03701-7.
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
  • Русаковічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 4. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. С.177
  • Jelski A. Rusakowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 21

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]