Босанска-Грахава
| Горад | |||
| Босанска-Грахава | |||
|---|---|---|---|
| басн.: , харв.: і сербск.: Bosansko Grahovo, Босанско Грахово | |||
|
|||
| 44°11′48″ пн. ш. 16°22′36″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Супольнасць | Федэрацыя Босніі і Герцагавіны | ||
| Кантон | 10 | ||
| Абшчына | Босанска-Грахава | ||
| Граданачальнік | Душка Радун | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Ранейшыя назвы | Грахово | ||
| Плошча | 780 (абшчына) км² | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 876 чалавек (2013) [1] | ||
| Шчыльнасць | 3,96 (абшчына) чал./км² | ||
| Агламерацыя | 3 091 | ||
| Афіцыйная мова | баснійская, сербская * | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +387 34 | ||
| Паштовы індэкс | 80270 | ||
|
|
|||
| bosanskograhovo.ba (басн.) | |||
|
|
|||
Босанска-Грахава (басн.: і харв.: Bosansko Grahovo, сербск.: Босанско Грахово) — горад у заходняй частцы Босніі і Герцагавіны, які з навакольнымі паселішчамі ўтварае абшчыну Босанска-Грахава (басн.: , харв.: і сербск.: Općina Bosansko Grahovo, Општина Босанско Грахово ) ў складзе Кантона 10 Федэрацыі Босніі і Герцагавіны на мяжы з Харватыяй. Суседнія абшчыны Кантона — Дрвар, Ліўна, Гламач — і іх адміністрацыйныя цэнтры знаходзяцца на нязначнай адлегласці ад Босанска-Грахава. У выніку перадачы паўночна-заходняй часткі былой вялікай абшчыны Дрвар вакол сяла Марцін-Броду ў падпарадкаванне Града Біхач Унска-Санскага кантона, абшчына Босанска-Грахава мяжуе з апошнім. Да Кніну, былой сталіцы Рэспублікі Сербскай Краіны, адлегласць ад Босанска-Грахава па аўтадарозе крыху большая за 30 кіламетраў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Абшчына Босанска-Грахава размешчана ў горнай мясцовасці ў дыяпазоне вышыняў ад 700 да 1862 метраў над узроўнем мора. Гэтая тэрыторыя мае тыповы дынарскі рэльеф, з характэрнымі высакагор’ямі, сярод якіх найбольш значнае тут Шатор з вяршыняй 1862 метры, што чаргуюцца з карставымі палямі, з якіх на абшчыну прыпадае Грахаўскае поле, што атрымала назву па размешчанаму ў ім горадзе, а таксама часткі Пашыча поля ды Ліваньскага поля.

Босанска-Грахава знаходзіцца на водападзеле Чорнага і Адрыятычнага мора. Рэкі Струга, Унац, Гудая адносяцца да чарнаморскага басейна, тады як Карана і рэкі Ліваньскага поля — да адрыятычнага. На Шаторы, на вышыні 1488 метраў размешчана Шаторскае возера памерамі 337x127 метраў, якое з’яўляецца ледавіковым возерам, глыбінёй да 8 метраў з празрыстасцю 4 метры. Таксама ў краі маюцца яшчэ два прыродныя возеры і два штучныя.
Босанска-Грахава знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж кантынентальным і міжземнаморскім кліматам, тыповыя праявы якіх тут чаргуюцца. Але, мяркуючы па колькасці ападкаў і суадносна высокім увільгатненні, вялікі ўплыў маюць атмасферныя патокі з Адрыятыкі.
У карставым масіве Стражбеніца знаходзіцца адна з вялікіх сістэмаў пячор у Босніі і Герцагавіны — пячора Ледзяніца, з выяўленай даследаваннямі даўжынёй 697 метраў і плошчай 8477 м². Маецца шэраг іншых цікавых пячораў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу насельніцтва 2013 года, колькасць насельніцтва ў населеным пункце Босанска-Грахава склала 876 чалавек, што ў параўнанні з даваеннай колькасцю жыхароў у 2 096 чалавек з’яўляецца вельмі значным скарачэннем, як і ва ўсёй абшчыне — у ёй на 2013 год было 2 028 чалавек[1], што нават трохі меней, чым было толькі ў адміністрацыйным цэнтры да вайны. Гэта звязана з занадта павольным і частковым вяртаннем, пачынаючы з 1996 году, гістарычна пераважаючага сербскага насельніцтва ў абшчыну, пасля зыходу ў верасні 1995 года, падчас ратавання ад нападу харвацкіх акупантаў.

Склад насельніцтва ў межах тэрыторыі абшчыны Босанска-Грахава:
2013
[правіць | правіць зыходнік]1991
[правіць | правіць зыходнік]- Сербы — 7 888 (94,91 %)
- Харваты — 226 (2,719 %)
- Мусульмане — 12 (0,144 %)
- Югаславы — 135 (1,624 %)
- Іншыя — 50 (0,602 %)
1981
[правіць | правіць зыходнік]- Сербы — 7 739 (85,68 %)
- Харваты — 264 (2,923 %)
- Мусульмане — 5 (0,055 %)
- Югаславы — 978 (10,83 %)
- Іншыя — 25 (0,277 %)
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
