Унска-Санскі кантон
| Унска-Санскі кантон | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| басн.: Unsko-sanski kanton харв.: Unsko-sanska županija сербск.: Унско-сански кантон | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Кантон | ||||
| Уваходзіць у | Федэрацыю Босніі і Герцагавіны | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Біхач | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Цазін, Санскі-Мост, Вяліка-Кладуша | ||||
| Дата ўтварэння | 18 сакавіка 1994 | ||||
| Прэм’ер-міністр | Хусейн Рошыч | ||||
| Афіцыйныя мовы | баснійская, харвацкая і сербская | ||||
| Насельніцтва (2013) |
273 261 (4-е месца) | ||||
| Шчыльнасць | 66,25 чал./км² (7-е месца) | ||||
| Плошча |
4 125 км² (2-е месца) |
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+2 | ||||
| Код ISO 3166-2 | BA-01 | ||||
| Тэлефонны код | 387 | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .ba | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Унска-Санскі кантон (басн.: , харв.: і сербск.: Unsko-sanski kanton, Унско-сански кантон ) — адзін з дзесяці кантонаў, што ўваходзяць у Федэрацыю Босніі і Герцагавіны.
Складаецца з Града Біхача і Града Цазіна, і яшчэ шасці абшчын — Босанска-Крупа,Босанскі-Петравац, Бужым, Вяліка-Кладуша, Ключ, Санскі-Мост. Унска-Санскі кантон на поўначы, захадзе і паўночным усходзе мяжуе з рэгіёнамі Харватыі, якія раней уваходзілі ў склад Рэспублікі Сербская Краіна. На ўсходзе і паўднёвым усходзе з Рэспублікай Сербскай, на поўдні з Герцагбасанскім кантонам Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Па выніках перапісу насельніцтва 2013 года Унска-Санскі кантон мае 273 261 жыхара са шчыльнасцю 66,25 чал/км², і суадносна па гэтых паказчыках займае чацвертае і сёмае месца сярод кантонаў Босніі і Герцагавіны. У гэты ж час плошча 4 125 км² робіць Унска-Санскі кантон па гэтаму паказчыку другім у Федэрацыі Босніі і Герцагавіны пасля Кантона 10, і складае 15,79% плошчы Федэрацыі, ці 8,10% ўсёй Босніі і Герцагавіны цалкам.

Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Унска-Санскі кантон размешчаны ў паўночна-заходнім куце Босніі і Герцагавіны, адміністрацыйны цэнтр у Біхачы. Тэрыторыя кантона разам з суседнімі абшчынамі ў складзе Рэспублікі Сербскай суадносіцца з гістарычным рэгіёнам Босанская Краіна. Кантон мае выключнае геаграфічнае знаходжанне паблізу калідораў, што злучаюць Заходнюю Еўропу праз Усходняе Міжземнамор’е з Блізкім Ўсходам. Марфалагічная структура кантона ўтворана пераважна пагоркамі ды нізкімі карставымі палямі, алювіальнымі паніжэннямі і катлавінамі, з шматлікімі рачнымі далінамі. Клімат умерана-кантынентальны.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2013 году Унска-Санскі кантон мае 273 261 жыхара са шчыльнасцю 66,25 чал/км², і суадносна па гэтых паказчыках займае чацвертае і сёмае месца сярод дзесяці кантонаў Босніі і Герцагавіны. Таму, нягледзячы на вялікую канцэнтрацыю насельніцтва ў Босанскай-Крупе, Цазіну, Вялікай-Кладушы, кантон адносіцца да рэдканаселеных.
Дзесяткі тысячаў сербаў у краі былі знішчаны ў гады Другой сусветнай вайны харвацкімі ўсташамі і іх памочнікамі з боку мусульманаў. Масавы зыход сербскага насельніцтва адбыўся ў верасні-кастрычніку 1995 года ў выніку мусульманскага наступу падтрыманага паветранымі бамбардаваннямі ЗША і НАТА. Большасць сербскага насельніцтва застаецца толькі ў абшчыне Босанскі-Петравац.
Склад насельніцтва ў межах сёння існуючага Унска-Санскага кантона:
2013
[правіць | правіць зыходнік]1991
[правіць | правіць зыходнік]- Мусульмане — 241 511
- Сербы — 67 351
- Харваты — 8 766
- Югаславы — 8 456
- Іншыя — 4 395