Браніслаў Пятровіч Спрынчан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Браніслаў Спрынчан
BranislawSprynczan.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Браніслаў Пятровіч Спрынчан
Дата нараджэння: 16 жніўня 1928(1928-08-16)
Месца нараджэння: в. Каніж, Новаміргарадскі раён, Кіраваградская вобласць, Украіна
Дата смерці: 8 ліпеня 2008(2008-07-08) (79 гадоў)
Месца смерці: Мінск
Пахаванне:
Грамадзянства: Сцяг Беларусі Беларусь
Дзеці: Вадзім Спрынчан
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт, перакладчык
Мова твораў: руская

Браніслаў Пятровіч Спрынчан (16 жніўня 1928, в. Каніж, Новаміргарадскі раён, Кіраваградская вобласць, Украіна — 8 ліпеня 2008, Мінск) — беларускі рускамоўны паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Браніслаў Спрынчан нардзіўся ў сям'і служачага. У 1949 г. скончыў Кіраваградскі машынабудаўнічы тэхнікум, пасля чаго працаваў на заводзе «Гомсельмаш» майстрам кавальскага цэха, літсупрацоўнікам завадской шматтыражнай газеты «Сельмашавец».

У 1959 г. скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1962—1964 гг. працаваў літсупрацоўнікам газеты «Советская Белоруссия»[1]. У 1966 г. скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1966 па 1991 г. — загадчык аддзела паэзіі часопіса «Нёман». З 1975 г. сябра СП СССР.

Узнагароджаны медалём[2].

Трагічна загінуў 8 ліпеня 2008 г. Пахаваны Браніслаў Спрынчан на Паўночных могілках у Мінску[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1949 г. Пісаў на рускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Над кручами Сожа» (1957), «В центральном пролёте» (1961), «Ветер на откосах» (1964), «Плавка» (1968), «Черты лица» (1970), «Ясень» (1973), «Вечная страда» (выбраныя вершы і пераклады, 1978), «Стремнина» (1982), «Сотворение» (1983), «Надежды нежные ростки» (1986), «Свет любви» (выбранае, 1988), «Жизни вечные круги» (1990), «Васильки на белом полотне» (1990), «Смутный день» (1994), «Вербная неделя» (2002), «Осенний вереск» (2008).

Перакладаў творы беларускіх, украінскіх паэтаў на рускую мову. У яго перакладзе на рускую мову выйшлі зборнік П. Макаля «Прикосновение к земле» (1977), кніга вершаў беларускіх паэтаў «Стожары» (1984), М. Багдановіча «Венок» (1985)[4].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Браніслаў Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508. — 653 с. — 22000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.

Зноскі

  1. Людміла Рублеўская Отблеск осеннего вереска (руск.)  // Советская Белоруссия : Газета. — Мн.: 15 жніўня 2008. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014.
  2. Браніслаў Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508. — 653 с. — 22000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  3. Загінуў беларускі пісьменнік Браніслаў Спрынчан. Еўрарадыё (9 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 18 кастрычніка 2014.
  4. Паэзія. Браніслаў Спрынчан // Полымя : Часопіс. — Мн.: РВУ «Звязда», Жнівень, 2013. — № 8. — С. 105. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014.