Перайсці да зместу

Буда (Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Буда
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
49 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247966
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216812006
Буда на карце Беларусі ±
Буда (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Буда (Жыткавіцкі раён)
Буда (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Буда (Жыткавіцкі раён)

Бу́да[1] (трансліт.: Buda, руск.: Буда) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.

У 63 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 38 км ад чыгуначнай станцыі Старушкі (на лініі ЛунінецКалінкавічы), 296 км ад Гомелю. На ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе МарохараваЛюбань. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з усходу і захаду далучаюцца завулкі, на ўсходзе ад асноўнай праходзіць просталінейная, кароткая, амаль мерыдыянальнай арыентацыі вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Заснавана напачатку XX стагоддзя як маёнтак Буда Дзякавіцкая. У 1917 годзе ў Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас "Новая Буда", працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная арганізацыя. Нямецкія акупанты ў сакавіку 1943 года спалілі вёску і забілі 48 жыхароў; 11 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса "Кастрычнік" (цэнтр — вёска Дзякавічы). Да 27 снежня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Дзякавіцкага сельсавета[2].

  • 2004 год - 34 гаспадаркі, 49 жыхароў.
  • 1921 год - 191 жыхар.
  • 1940 год - 87 двароў 348 жыхароў.
  • 1959 год - 295 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год - 34 гаспадаркі, 49 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 423 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Житковичского района Гомельской области
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632 с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0