Будынак радыёстанцыі (Баранавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Будынак радыёстанцыі
Radio Baranavičy.jpg
53°07′33,10″ пн. ш. 25°59′46,30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Баранавічы
Архітэктурны стыль польскі мадэрнізм[d]
Будаўніцтва 19371938 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000040шыфр 113Г000040

Будынак радыёстанцыі — будынак у горадзе Баранавічах. Знаходзіцца на вуліцы Камсамольскай, 65. Выкарыстоўваецца як рэтранслятар праграм радыё i тэлебачання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў стылi канструктывiзму ў сярэдзiне 1930-х гадоў кiраўнiцтвам Польшчы.

Польскае Радыё Баранавічы пачало працу 30 кастрычніка 1938 года. Мела дзве мачты вышынёю 141 м. Падчас Другой Сусветнай вайны, 15 верасня 1939 нямецкая авіяцыя атакавала радыёстанцыю, але не здолела яе пашкодзіць. Радыёстанцыя працягвала працу ў БССР, а пасля — у час нямецкай акупацыі. Пры адступленні нямецкіх войскаў радыёмачты былі ўзарваныя. Пасля вайны выкарыстоўвалася дзеля глушэння заходніх радыёстанцый.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак двухпавярховы, цагляны, атынкаваны, дах плоскi шыферны. Да ўсходняй сцяны прымыкаюць адна i двухпавярховыя, прамавугольныя ў плане прыбудовы, дзе размешчана абсталяванне радыёстанцыi, майстэрня; у цэнтральнай частцы будынка знаходзяцца службовыя памяшканнi.

Да заходняй сцяны на ўзроўнi першага паверха прыбудавана паўавальнай формы веранда, на якой на ўзроўнi другога паверха размешчаны паўвальнай формы прасторны балкон, агароджаны простай металiчнай рашоткай. Побач з верандай пад дахам знаходзяцца прыступкi, якiя вядуць у асноўнае памяшканне. Вокны шырокiя, дэкаратыўнае аздабленне адсутнiчае.

Будынку характэрны геаметрычнасць аб’ёмаў i лаканiзм форм. Над будынкам узвышаецца рэтрансляцыйная вышка[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]