Буравеснік МБ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Буравеснік МБ
Тып беспілотны лятальны апарат
Распрацоўшчык НВЦ «Беспілотныя авіяцыйныя комплексы і тэхналогіі»
Вытворца 558-ы авіяцыйны рамонтны завод[1]
Першы палёт 2016

Буравеснік МБ — беларускі ваенны беспілотны лятальны апарат, распрацаваны навукова-вытворчым цэнтрам «Беспілотныя авіяцыйныя комплексы і тэхналогіі» пры Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН РБ[2].

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Работа пачалася ў 2011 годзе[3]. Распрацоўка ваеннага дрона беларускімі навукоўцамі і інжынерамі-канструктарамі вялася на базе грамадзянскага беспілотнага лятальнага апарата мадэлі «Буравеснік». За кошт гэтага ўдалося істотна скараціць кошт праекта, а таксама тэрміны яго стварэння. Першым лётным выпрабаванням дрон падвергнуўся ў 2016 годзе. Апарат паспяхова справіўся з пастаўленымі задачамі, а праект стаў падрыхтоўвацца да пачатку сваёй вытворчасці[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

БПЛА выкананы па двухбальнай схеме з толкай паветраным вінтом. Яго маса — да 300 кілаграмаў, максімальная хуткасць — да 200 кіламетраў у гадзіну, крэйсерская — 80—120, дыяпазон рабочых вышынь — ад 200 да 3500 метраў. Узлятае з узлётна-пасадачнай паласы або добра ўтрамбаваных грунтавых пляцовак. Важнай характарыстыкай з’яўляецца гарантаваная далёкасць перадачы інфармацыі і сувязі на адлегласці да 290 кіламетраў. Пры гэтым затрымка сігналу практычна не адчуваецца. У аўтаномным рэжыме палёту па загадзя складзенай праграме яго далёкасць можа дасягаць больш за 1000 кіламетраў пры працягласці палёту да 10 гадзін[3].

Дрон можа несці гірастабілізуючую платформу з фота-, відэа- і інфрачырвонымі камерамі. Яны могуць здымаць якаснае відэа і фота з адлегласці да 3000 метраў. Зум дазваляе павялічваць аб’ект здымкі ў дваццаць разоў. На апарат можна ўсталёўваць модуль радыяцыйнага маніторынгу. Ён вымярае радыяцыйны фон на вышыні да 300 метраў. Уся сабраная інфармацыя ў рэжыме рэальнага часу перадаецца аператару на экран наземнага пункта кіравання. Таксама БПЛА можа ўзяць на борт да 60 кілаграмаў іншай карыснай нагрузкі, характар якой вызначае заказчык[3].

Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]

«Буравеснік МБ» уяўляе сабой самастойную баявую адзінку, здольную наносіць дакладныя ўдары па пазіцыях праціўнікі, для чаго на ўзбраенні дрона знаходзяцца некалькі ракет, здольных наносіць сур’ёзны ўрон як жывой сіле праціўніка, так і браняванай тэхніцы[4].

Галоўная зброя — некіравальныя авіяцыйныя ракеты (НАР) С-5 калібра 57 мм. Для ператварэння НАР С-5 у карэктыруемую ракету боепрыпас можа абсталёўвацца галаўной часткай з лазернай сістэмай саманавядзення і апярэннем[5].

На борце БПЛА могуць быць размешчаны два баражыруючых боепрыпасы выкананых у выглядзе малых дронаў аднаразовага дзеяння («дроны-камікадзэ») масай 26 кг кожны, здольных падчас аўтаномнага палёту весці разведку і назіранне для выяўлення мэты. Кожны такі мініятурны апарат мае баявую частку масай 10 кг выбуховага рэчыва. Для навядзення на мэту БПЛА выкарыстоўвае оптыка-электронны і вылічальны комплексы, якія дазваляюць яму паражаць зададзены аб’ект з дакладнасцю да 1-2 м. Пры старце з носьбіта на вышыні 3,5 км далёкасць удару складзе не менш за 36 км. Прычым пасля запуску баражуючага боепрыпасу ў мэту каманду на паражэнне можна адмяніць і апарат вернецца на зададзеную вышыню для працягу разведкі і перанацэльвання[5].

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Аптымальны склад каманды для запуску «Буравесніка» — 3-5 чалавек. У гэтую групу ўваходзяць аператар, спецыяліст па бартавым абсталяванні, тэхнік самалёта, кіроўца і начальнік разліку. Распрацавана некалькі варыянтаў пункта кіравання: пераносны, перасоўны на базе МАЗа і стацыянарны. У кожным па тры месцы для аператара дрона, аператара мэтавай нагрузкі і начальніка разліку[3].

Зноскі