РРК «Вістл»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
На выставе «MILEX-2021».

Вістл — беларускі рабатызаваны ракетны комплекс (РРК), распрацаваны ТАА «БСЗТ — Новыя тэхналогіі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню комплекс «Вістл» прадстаўлены 9 мая 2020 года ў Мінску на ваенным парадзе, прысвечаным 75-годдзю Перамогі[1], а ў кастрычніку паспяхова прайшоў першыя палявыя выпрабаванні са стральбой[2]. У наступным годзе ён прыняў удзел у зброевай выставе «MILEX-2021»[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс абсталяваны пакетам з 18 рэактыўнымі снарадамі тыпу С-5 (57-мм некіравальная авіяцыйнач ракета) і прызначаны для эфектыўнага агню з месца на далёкасцях да 4000 м па жывой сіле праціўніка[3].

У канструкцыі «Вістла» выкарыстана шасі, аналагічнае рабатызаваным комплексам «Багамол» і «Берсерк». Шасі гэтага тыпу абсталёўваецца гібрыднай сілавой устаноўкай, якая складаецца з дызельнага рухавіка, агрэгатаванага з электрагенератарам. Прывад вядучых колаў ажыццяўляецца ад электраматораў, якія атрымліваюць энергію, назапашаную ў акумулятарах, што дае магчымасць апарату манеўраваць на баявой пазіцыі з выкарыстаннем толькі электрапрывада. Гэта дазваляе паменшыць шум і істотна знізіць прыкметнасць комплексу ў інфрачырвоным дыяпазоне[1].

Кіраванне баявым робатам ажыццяўляецца дыстанцыйна па абароненым радыёканале з запатэнтаванай тэхналогіяй процідзеяння сродкам радыёэлектроннай барацьбы. Комплекс здольны вызначаць уласнае месцазнаходжанне, курс і нахіл. Мае інтэлектуальную сістэму, якая разлічвае кут прыцэльвання і кірунак стральбы[3].

ТТХ[правіць | правіць зыходнік]

Параметры Дадзеныя
Маса, кг 2200
Памеры (ВхШхД), мм 1800х1400х2500
Час работы ў дзяжурным рэжыме, г 24
Шырыня каляіны, м 1.1
Клірэнс, мм 180
Куты пярэдняй і задняй навісі, град 35
Тып сілавы ўстаноўкі гібрыдная
Максімальная хуткасць руху, км/г 5
Запас ходу, км 30
Далёкасць кіравання LOS (у гарадскіх умовах), м 2000
Далёкасць кіравання LOS (на адкрытай мясцовасці), м 5000

Зноскі

  1. а б Александр Алесин. Роботизированные боевые комплексы: на пути к безлюдной войне // Белрынок : онлайн-ресурс. — 15 мая 2020.
  2. Алексей Казаченко. Что представляет из себя белорусский боевой робот «Вистл»? // Аргументы и факты : газета. — 6 июля 2021
  3. а б в ГВТУП «БЕЛСПЕЦВНЕШТЕХНИКА» ПРЕДСТАВИЛА РОБОТИЗИРОВАННЫЙ КОМПЛЕКС «ВИСТЛ» НА ВЫСТАВКЕ «MILEX-2021»(недаступная спасылка) // Официальный сайт компании «Белспецвнештехника», 30 июня 2021