Перайсці да зместу

558-ы авіяцыйны рамонтны завод

53°06′56″ пн. ш. 26°02′01″ у. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«558-ы авіярамонтны завод»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 24 чэрвеня 1941
Заснавальнікі Паўднёва-Заходні фронт Чырвонай арміі
Краіна Беларусь
Размяшчэнне Брэсцкая вобласць
Адрас Баранавічы, вул. 50 гадоў УЛКСМ, д. 7[1]
Ключавыя постаці дырэктар Павел Пінігін[2], Андрэй Тучын
Галіна авіяцыйная прамысловасць
Прадукцыя беспілотнік, гідрацыліндры для шасі, шклопакет
Паслугі рамонт авіятэхнікі
Абарот 513,06 млн рублёў[3] (2019 год; $245,636 млн)
Аперацыйны прыбытак 107,986 млн рублёў (2019 год; $51,7 млн)
Чысты прыбытак 87,758 млн рублёў (2019 год; $42,016 млн)
Аўдытар ТАА «ФБК-Бел»[4]
Матчына кампанія Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
Сайт 558arp.by

«558-ы авіяцы́йны рамо́нтны заво́д» («558 АРЗ») — найбольшае авіярамонтнае прадпрыемства Беларусі, што знаходзіцца ў горадзе Баранавічах Брэсцкай вобласці з мая 1953 года.

Было заснавана ў чэрвені 1941 года ў Харкаве ў якасці «38-й рухомай авіярамонтнай чыгуначнай майстэрні». Пераважна мадэрнізуе і рамантуе ваенныя верталёты і самалёты. Выпускае аднаўляльнікі мацярынскіх платаў «Нарач», беспілотнікі і шклопакеты, а таксама гідрацыліндры замкоў для створак і шасі, аварыйнага адкрыцця створак і саміх створак[5].

24 чэрвеня 1941 года камандзір Паўднёва-Заходняга фронту Міхаіл Кіпранос падпісаў загад аб стварэнні ў Харкаве (Украінская ССР) «38-й рухомай авіярамонтнай чыгуначнай майстэрні» пры складзе № 2 Народнага камісарыята абароны СССР. 38-ю РАРЧМ падпарадкавалі 8-й паветранай арміі. Яе начальнікам стаў інжынер 3-га рангу Уладзімір Расціслава. 1 жніўня 1941 года Штаб Ваенна-паветраных сіл Паўднёва-Заходняга фронту (ВПС ПЗФ) ўхваліў загад аб пераўтварэнні 38-й РАРЧМ у 257-ю стацыянарную авіямайстэрню («257-я САМ»), якую 1 кастрычніка 1941 года вывезлі ва Урупінск на поўначы Сталінградскай вобласці (РСФСР).

Па прыбыцці ва Урупінск на пляцоўцы мясцовай дзяржаўнай стайні абсталявалі ўпраўленне, тэхнічны склад, ангар і 6 цэхоў: самалётны, маторны, узбраення, прыбораў, электрарадыёцэх і механічны з трыма ўчасткамі (вінтаматорны, дзюралевы і слясарны). 26 кастрычніка 1941 года Рамонтны аддзел Штабу ВПС ПЗФ зацвердзіў загад аб аднаўленні 38-й рухомай авіямайстэрні («38-й РАМ») ў сувязі з перамяшчэннем «257-й САМ» у Сарочынск на захадзе Чкалаўскай вобласці. 16 лістапада 1941 года «38-я РАМ» прыступіла да аднаўлення бамбардзіроўшчыкоў «Су-2», самалётаў «У-2», рухавікоў «М-88» і «М-11» для 8-й паветранай арміі.

У студзені 1942 года са складу «38-й РАМ» вылучылі рамонтныя брыгады «РАРМ-3», якія накіравалі на палявы аэрадром у Ленінск на паўднёвым усходзе Сталінградскай вобласці. Да ліпеня 1942 года ў «38-й РАМ» пачынілі 151 самалёт і 143 авіярухавікі. 11 ліпеня 1942 года камандзір ВПС Чырвонай арміі Аляксандр Новікаў падпісаў загад аб перамяшчэнні «38-й РАМ» на ўсход ад Волгі на 2-х цягніках да Безназоўскай станцыі ў Саратаўскай вобласці. Адзін з атрыманых цягнікоў быў авіярамонтным. У ліпені 1942 года з пачаткам Сталінградскай бітвы ў «38-й РАМ» сталі чыніць штурмавікі «Іл-2», знішчальнікі «Ураган», рухавікі «АМ-38», «Мерлін XX» і «М-82» у дадатак да самалётаў «Су-2» і «Па-2»[6].

У 1943 годзе за рамонт падбітых самалётаў супрацоўнікаў «38-й РАМ» узнагародзілі медалём «За абарону Сталінграда». У лютым 1943 года «38-ю РАМ» перавезлі на Афрасімаўскі раз’езд, што на захадзе Саратаўскай вобласці. У маі 1943 года — на Пралетарскую станцыю, што на поўдні Растоўскай вобласці. У кастрычніку 1943-га — ў Данецк (Украінская ССР). У ліпені 1944 года «38-ю РАМ» размясцілі на станцыі Ельня ў Смаленскай вобласці (РСФСР), дзе падпарадкавалі 3-му Беларускаму фронту. У студзені 1945 года пасля аперацыі «Баграціён» у Беларускай ССР «38-ю РАМ» перавезлі ў Каўнас (Літоўская ССР), дзе падпарадкавалі 1-й паветранай арміі. У красавіку 1945 года «38-ю РАМ» перамясцілі ў Губінген на поўначы Усходняй Прусіі (Нямецкая дзяржава). Да канца Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1945 года ў «38-й РАМ» пачынілі 286 самалётаў, што склалі 8 авіяпалкоў, і 1285 авіярухавікоў. 5 красавіка 1945 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР ухваліў указ аб узнагароджанні «38-й РАМ» ордэнам Чырвонай Зоркі[6].

Беспілотны лятальны апарат «Кондар», які вырабляецца на 558-м АРЗ

У жніўні 1945 года «38-й РАМ» перавезлі ў мястэчка Наваельня Дзятлаўскага раёна (Гродзенская вобласць, Беларуская ССР), дзе падпарадкавалі 26-й паветранай арміі. У маі 1953 года «38-ю РАМ» перамясцілі ў Баранавічы (Брэсцкая вобласць), дзе да 1956 года пачынілі 56 самалётаў «Іл-10». У 1956 годзе асвоілі пачныку рэактыўных самалётаў «МіГ-15» і «МіГ-17». 15 кастрычніка 1958 года галоўны камандзір ВПС СССР Канстанцін Вяршынін падпісаў Загад аб пераўтварэнні «38-й чыгуначнай майстэрні» ў «32-ю авіярамонтную базу». Пасля гэтага ў Баранавічах пачынілі 1-ы бамбардзіроўшчык «Іл-28». У 1961 годзе асвоілі пачынку далёкіх бамбардзіроўшчыкоў «Ту-16». За 2,5 гады пачынілі 62 самалёты. Адначасова за 2 гады сабралі 180 звышгукавых знішчальнікаў «Су-7». 15 чэрвеня 1963 года Міністэрства абароны СССР зацвердзіла загад аб пераўтварэнні «32-й авіярамонтнай базы» ў «558-ы завод рамонту ракетнай тэхнікі». 10 сакавіка 1966 года яго перайменавалі ў «558-ы авіярамонтны завод». У 1989 годзе завод першым у СССР засвоіў рамонт шматмэтавага знішчальніка Су-27[6].

У 1993—1994 гадах пачалося асваенне рамонту самалёта-штурмавіка Су-25, шматмэтавага знішчальніка чацвёртага пакалення МіГ-29 і лёгкага транспартнага самалёту Ан-2. У 2003—2005 гадах на заводзе быў паспяхова асвоены рамонт верталётаў Мі-8, Мі-24. У 2006 годзе на «558-м АРЗ» запусцілі вытворчасць вокнаў, дзвярэй і шклопакетаў з полівінілхларыду (ПВХ)[7]. За 1994—2015 гады «558-ы авіярамонтны завод» адрамантаваў 148 самалётаў «МіГ-29», у тым ліку на 30 з іх выканаў 2-і рамонт і на адным — трэці. У 2008 годзе ўпершыню ажыццявілі 2-і рамонт самалёта «МіГ-29»[8]. У чэрвені 2015 года пабудавалі вытворчы цэх авіякампанентаў плошчай 2160 кв.м[9]. У 2017 годзе холдынг «Верталёты Расіі» засведчыў «558ы авіярамонтны завод» на пачынку грамадзянскіх верталётаў «Мі-8» і «Мі-17». У 2019 годзе АТ «Грамадзянскія самалёты Сухога» ўхваліла «558-ы АРЗ» у якасці вытворцы крапяжу і гуматэхнічных вырабаў для самалётаў «Су-100»[10].

Беспілотны авіяцыйны комплекс «Сарыч» з дронам — прадукцыя 558 АРЗ
Беспілотны лятальны апарат «Грыф-1», распрацаваны на 558 АРЗ

Асноўны напрамак дзейнасці прадпрыемства — рамонт і мадэрнізацыя самалётаў Су-22, Су-25, Су-27 (Су-30), МіГ-29, Ан-2, верталётаў Мі-8 (Мі-17) і Мі-24 (Мі- 35). Прадпрыемства ажыццяўляе поўны цыкл рамонту планёра і ўсіх камплектуючых вырабаў, выконвае комплекс дапрацовак авіяцыйнай тэхнікі і дадатковыя прафілактычныя мерапрыемствы, якія павышаюць яе надзейнасць.

Акрамя асваення рамонту новых тыпаў авіятэхнікі, прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе сістэмы радыётэхнічнай абароны лятальных апаратаў ад высокадакладнай радыёкіраванай зброі, тактычныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы[11][12], складанае стэндавае абсталяванне і КПА, арганізоўвае сэрвіснае (пасляпродажнае) абслугоўванне тэхнікі, займаецца праектаваннем і стварэннем цэнтраў лагістычнай падтрымкі авіятэхнікі, навучаннем персаналу заказчыкаў рамонту і эксплуатацыі авіяцыйнай тэхнікі.

Распрацаваныя і выпускаюцца тактычныя беспілотнікі «Бекард-1 (2)», «Кондар-1 (2)» і беспілотнік вертыкальнага ўзлёту і пасадкі — «Шэршань»[13].

У 2022 годзе завод трапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, а таксама ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі, Еўрапейскага Саюза, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Украіны і Японіі[14].

У 2024 годзе ЗША пашырылі санкцыі спачатку на былога[15] дырэктара завода Паўла Пінігіна[16], а потым і на яго пераемніка Ігара Кузьменку[17].

Зноскі

  1. "Кантакты". ААТ «558-ы авіярамонтны завод». 2020. Архівавана з арыгінала 27 кастрычніка 2020. Праверана 2 чэрвеня 2020.
  2. На авиаремонтном заводе в Барановичах назначен новый директор Архівавана 17 кастрычніка 2021. (руск.), Intex-press, 27-11-2015
  3. "Справаздача за 2019 год" (PDF)(руск.). ААТ «558-ы авіярамонтны завод». 6 красавіка 2020. Праверана 2 чэрвеня 2020.
  4. А.Г. Ранейскі, В.Т. Суслава (20 сакавіка 2020). "Аўдытарская выснова паводле бухгалтарскай справаздачнасці (за 2019 год)" (PDF)(руск.). ААТ «558-ы авіярамонтны завод». Праверана 2 чэрвеня 2020.
  5. Вытворчасць дэталяў і зборачных адзінак АТ(недаступная спасылка). ААТ «558-ы авіярамонтны завод» (3 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2020. Праверана 2 чэрвеня 2020.
  6. а б в Гісторыя. ААТ «558-ы авіярамонтны завод» (4 снежня 2020). Праверана 2 чэрвеня 2020.(недаступная спасылка)
  7. Вокны, шклопакеты, дзверы з профілю ПВХ. ААТ «558-ы авіярамонтны завод» (3 лютага 2015). Праверана 2 чэрвеня 2020.(недаступная спасылка)
  8. Вячаслаў Будкевіч. Авіярамонтны завод у Баранавічах выканаў тры кантракты па капітальным рамонце авіятэхнікі ў інтарэсах Узброеных сіл Беларусі(недаступная спасылка). БелаПАН (2 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2020. Праверана 2 чэрвеня 2020.
  9. ААТ «558 АРЗ» сёння. ААТ «558-ы авіярамонтны завод» (4 снежня 2020). Праверана 2 чэрвеня 2020.(недаступная спасылка)
  10. Пасведчанні і сертыфікаты. ААТ «558-ы авіярамонтны завод» (4 снежня 2020). Праверана 2 чэрвеня 2020.(недаступная спасылка)
  11. Барановичский авиазавод показал катапульту для беспилотника Архівавана 16 чэрвеня 2021., Intex-press, 3-06-2017
  12. Как в Барановичах создавали первый «беспилотник» Архівавана 20 кастрычніка 2021. (руск.), Intex-press
  13. Барановичский авиазавод представит на выставке в Малайзии беспилотники Архівавана 24 кастрычніка 2021. (руск.), Intex-press, 20-03-2017
  14. Відкрите акціонерне товариство «558 Авіаційний ремонтний завод»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2023. Праверана 14 красавіка 2023.
  15. Рэквізіты
  16. ПІНІГІН Павло Іванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2024. Праверана 29 лютага 2024.
  17. New Measures to Degrade Russia’s Wartime Economy (англ.). Дзяржаўны дэпартамент ЗША (23 жніўня 2024).