Беркут (Індэла)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індэла Беркут
Тып беспілотны лятальны апарат
Распрацоўшчык КБ «Індэла»
Першы палёт 2009
Эксплуатанты Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Анголы Ангола
Варыянты Беркут-ВМ

Беркут — беларускі беспілотны лятальны апарат вытворчасці КБ «Індэла».

Функцыянал[правіць | правіць зыходнік]

«Беркут» уяўляе сабой паветраную мішэнь і прызначаны для імітавання нападаў дагукавых самалётаў і крылатых ракет. У беларускай арміі часта ўжываўся на вучэннях і выпрабаваннях мадыфікаваных ракетных комплексаў С-125, РПЦ 5Н62, ПАРГСН 5Г23, радыёўзрывальнікаў ЗУР В-860 і іншага. Эксплуатацыя «Беркута» дазваляе эканоміць на выдатках. Таксама памяншаецца працаёмкасць і складанасць арганізацыі лётных эксперыментаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрон рабатызаваны. Корпус выкананы з кампазітных матэрыялаў з двума турбарэактыўнымі рухавікамі. Пасадка парашутная. Галоўныя рэжымы палёту забяспечваюцца наземнымі сродкамі кіравання. Таксама ў аператыўным рэжыме магчыма змена палётнага задання, прыёму і адлюстравання знешнетраекторнай і тэлеметрычнай інфармацыі. Наземнае абслугоўванне ў асноўным складаецца з аўтаматызаванай сістэмы кантролю і комплексу тэхналагічнага абсталявання. Усе гэтыя сродкі забяспечваюць беспілотніку праверку і правядзенне спраўнасці бартавых сістэм, правядзенне падрыхтоўкі да старту і паўторнага ўжывання.

Дрон дзейнічае ў складзе беспілотнага комплексу, які прадстаўлены непасрэдна лятальным апаратам у складзе з радыёлакацыйным імітатарам адлюстраванага сігналу «РІЦ»[1].

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр галоўнага вінта — 2,82 м; даўжыня беспілотніка — 2,38 м; максімальная маса — 34 кг; тып рухавіка — 1 ТРД; цяга — 1х0.23 кН; максімальная хуткасць апарата — 360 км/г; працягласць палёту — 30 хвілін; радыус дзеяння — 80 км; крэйсерская хуткасць — 150 км/г; столь — 3 км.

Варыяцыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Беркут-ВМ — дрон з рэактыўным рухавіком, здольны імітаваць крылатую ракету і транспартны самалёт[2]. Беспілотнік пастаўляўся ў Анголу[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]