Квадра (лятальны апарат)
Квадра | |
---|---|
Тып | беспілотны лятальны апарат |
Распрацоўшчык | КБ «Дысплей» |
Эксплуатанты | Беларусь |
Варыянты | «Квадра-1400/1600», «Баражуючая труба» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Квадра» — беларускі баявы беспілотны лятальны апарат (квадракоптэр), распрацаваны віцебскім канструктарскім бюро «Дысплей». Створаны ў варыянтах з адным і двума гранатамётамі. Уваходзіць у склад ўдарнага беспілотнага авіяцыйнага комплексу (УБАК).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню апарат быў прадэманстраваны 30 мая—1 чэрвеня 2018 года на базе 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў і 174-га вучэбнага палігона ВПС і войск СПА пад Даманава падчас 5-й навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай перспектывам развіцця беспілотнай авіяцыі. Праз некалькі дзён дрон паказаны ў палёце падчас вучэнняў ССА на палігоне Лосвіда ў Віцебскай вобласці. Відэа-ролік з беспілотнікам быў апублікаваны тэлекампаніяй «ВаенТВ» на пляцоўцы YouTube[1].
У далейшым «Квадра» прымаў удзел у выставах «MILEX»[2].
На працягу наступных трох гадоў канструктары і інжынеры кампаніі «Дысплей» сумесна са спецыялістамі Узброеных Сіл праводзілі дапрацоўку квадракоптара, дамагаючыся неабходных тэхнічных характарыстык і аптымальных эрганамічных паказчыкаў для эфектыўнага прымянення выраба ў сучасных умовах вядзення вайны. Ужо ў снежні 2021 года «Квадра» скончыў усе неабходныя дзяржаўныя выпрабаванні[3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Апарат верталётнага тыпу з узлётнай масай да 45 кг. Пабудаваны па мультыротарнай схеме з васьмю вінтамі. Рухавікі сілкуюцца ад літый-палімернага акумулятара, які дазваляе выконваць палёты працягласцю да 25 хвілін. У якасці тыпавой нагрузкі прапануецца выкарыстоўваць гранатамёты РПГ-26. Прыцэльвання вядзецца з дапамогай выкарыстання оптыка-электроннай сістэмы бачнага дыяпазону. Далёкасць дзеяння па відэаканале 2000—6000 м, у залежнасці ад камплектацыі. Апцыянальна на БЛА можа быць таксама ўстаноўлена сістэма назірання ў цеплавым дыяпазоне[2]. Устаноўка гранатамётаў на дрон дазваляе даставіць іх на найлепшую дыстанцыю для прыцэльнай стральбы (парадку 170 м). Пры трапленні боепрыпас РПГ-26 здольны прабіць 440 мм сталёвай брані, 1000 мм жалезабетону або 1500 мм цаглянага мура[1].
Дрон прызначаны для барацьбы з легкабраняваных тэхнікай[2][1].
Варыяцыі
[правіць | правіць зыходнік]Былі распрацаваны два тыпу беспілотніка — «Квадра-1600»[1]/«Квадра-1400»[1][3] (з двума РПГ) і «Баражыруючая труба» (з адным РПГ).
Першы мае габарыты 1450x1450x659 мм і ўзлётную масу каля 35 кг. Дзякуючы наяўнасці гірастабілізіраванага падвеса апарат мае магчымасць вырабляць прыцэльны абстрэл на хуткасцях палёту да 10 м/сек. Пры гэтым максімальная хуткасць БПЛА пры пілатаванні для выхаду ў зададзены раён дасягае 20 м/сек. Працягласць палёту складае 25 мін. Далёкасць — 5000 м[1]
Максімальная ўзлётная маса спрошчанага варыянту дадзенай сістэмы з адным РПГ-26 істотна ніжэй — 10 кг. Далёкасць дзеяння па відэаканале — 2000 м, максімальная працягласць палёту — 15 хвілін[2]. Акрамя РПГ-26 «Баражуючая труба» можа выкарыстоўваць замест яго ПТАБ-2,5[1].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Эксперты інфармацыйнага партала Popular Mechanics адзначылі, што БПЛА «Квадра» з дадзеным узбраеннем найбольш эфектыўным будзе супраць лёгкіх браняваных аб’ектаў, такіх як БМП M2 Bradley і Stryker. Яны першапачаткова падвергнулі сумневу магчымасць гранаты РПГ-26 (з яе пранікальнай здольнасцю ў 440 мм) прабіць лабавую браню асноўнага баявога танка ЗША M1 Abrams. Аднак пазней была звернута ўвага на звышманеўранасць дрона. З ёй мультыкоптар зможа падабрацца да любога танку зверху або ззаду, адкуль РПГ-26 у стане лёгка прабіць яго не вельмі тоўстую, у гэтых праекцыях, бранявую абарону. Беларускі ваенны аглядальнік і вядучы спецыяліст у вобласці ваенна-прамысловага комплексу Аляксандр Алесін у сваю чаргу згадаў, што ў лабавой праекцыі таўшчыня корпуса Abrams эквівалентна парадку 650 мм гамагеннай сталёвай броні, таўшчыня ілба вежы складае каля 940—960 мм. Пры гэтым верхні нахільны бранявы ліст вежы мае таўшчыню ўсяго 70 мм, у раёне адсека баявой кладкі бронеабарона даху складае 35—40 мм, браніраванне даху корпуса — ад 50 да 80 мм. Такім чынам, як адзначылі аглядальнікі Popular Mechanics і Алесін, беларускі апарат «адкрывае новую вельмі небяспечную тэндэнцыю для заходніх танкавых войск»[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Александр Алексин. Противотанковые средства: хотя “Барражирующая труба” и не Иерихонская // Белрынок : онлайн-ресурс. — 6 июля 2020.
- ↑ а б в г Денис Федутинов. Боевые дроны в Минске // Независимая газета : газета. — 7 июня 2019.
- ↑ а б Ударные беспилотные авиационные комплексы успешно прошли государственные испытания // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 22 декабря 2021.