Чакан (БПЛА)
| Чакан | |
|---|---|
| | |
| Тып | дрон-камікадзэ |
| Распрацоўшчык | КБ «Дысплей» |
| Вытворца | 558-ы авіярамонтны завод |
| Пачатак эксплуатацыі | 2024 |
| Эксплуатант |
|
«Чакан»[2] альбо «Чэкан»[3] — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны канструктарскім бюро «Дысплей». Класіфікуецца як дрон-камікадзэ[4]. Вырабляецца на 558-м авіярамонтным заводзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню паказаны на выставе MILEX-2021[3]. У 2024 годзе прыняты на ўзбраенне беларускай арміі[5].
Уяўляе сабой баражыруючы боепрыпас, які стартуе з пускавой прылады. Мае аўтаматычны і аўтаматызаваны рэжымы кіравання палётам. Навядзенне на цэль ажыццяўляецца ў аўтаматычным, аўтаматызаваным і ручным рэжымах. Прызначаецца для знішчэння жывой сілы праціўніка, лёгкабраняваных цэляў, мінамётных і артылерыйскіх пазіцый. Акрамя таго, дрон можа прымяняцца для разведкі. У базавым варыянце абсталёўваецца аскепкава-фугаснай баявой часткай. Анансаваная магчымасць стварэння версіі з БЧ кумулятыўнага дзеяння, здольнай паражаць бранятанкавую тэхніку.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі:
- максімальная ўзлётная маса – 12 кг, у тым ліку маса баявой нагрузкі – 1,8 кг;
- тактычны радыус дзеяння ў рэжыме разведкі – да 25 км, навядзення — да 10 км;
- вышыня ў рэжыме разведкі – ад 250 да 300 м, навядзення – ад 150 да 200 м;
- час працы – 45 хвілін[6];
- максімальная хуткасць – 90 км/г.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Там же в Эфиопии замечен ударный БЛА «Чекан»
- ↑ Беларускі танк, зброя з РФ, іранскія дроны: што паказваюць на МILEX-2023
- ↑ а б «MILEX–2023»: якімі навінкамі хваліцца беларускі ВПК?
- ↑ Беспилотник-камикадзе "Чекан" в этом году пройдет все испытания и будет поставлен на вооружение
- ↑ В 2024 году 13 образцов вооружения, военной и специальной техники Госкомвоенпрома принято на вооружение Вооруженных Сил Республики Беларусь
- ↑ XI международная выставка вооружений и военной техники MILEX: итоги выставки. — 2023. — С. 11. — 31 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Александр Алесин Белорусские беспилотные летательные аппараты: этапы развития и перспективы (Часть 2) // Мінскі дыялог. — 2023. — 15 верасня — № 20.