Бекард (БПЛА)
Бекард | |
---|---|
Тып | беспілотнік |
Вытворца | 558-ы авіярамонтны завод |
Эксплуатант | Беларусь |
«Бекард» — беларускі беспілотны лятальны апарат, які вырабляецца на 558-м авіярамонтным заводзе. Упершыню прэзентаваны на выставе «МАКС-2019»[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прызначаны для вядзення оптыка-электроннай разведкі мясцовасці ў дзённы і начны час. Можа прымяняцца для назірання ў зададзеным раёне і атрымання ў рэальным маштабе фатаграфічнай альбо тэлевізійнай выявы мясцовасці, пошуку і выяўлення наземных (надводных) аб’ектаў, вызначэння іх каардынатаў, аўтаматызаванага суправаджэння наземных (надводных) аб’ектаў, перадачы разведвальнай інфармацыі ў рэальным рэжыме часу камандзірам падраздзяленняў тактычнага звяна.
Для дрона распрацаваны беспілотны авіяцыйны комплекс у складзе 2 беспілотнікаў, наземнай станцыі кіравання, аўтаматызаванага рабочага месца, наземнай апаратуры інфармацыйна-каманднай радыёлініі, сродкаў наземна-паветранай радыёсувязі.
БПЛА «Бекард» аснашчаны модулямі фотаразведкі, інфрачырвонай разведкі, тэлевізійнай разведкі. Узлёт вырабляецца з рукі, прызямленне – на парашуце. Кіраванне апаратам ажыццяўляецца ў аўтаматычным і аўтаматызаваным рэжымах. Для навігацыі выкарыстоўваюцца спадарожнікавая радыёнавігацыйная і бесплатформенная інерцыяльная навігацыйная сістэмы, якія даюць хібнасць вызначэння каардынатаў у межах 50 м.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі:
- максімальная ўзлётная маса – не больш за 5 кг;
- далёкасць прымянення – да 15 км;
- вышыня вядзення разведкі – ад 50 да 1000 м;
- крэйсерская хуткасць палёту пры максімальнай узлётнай масе (на вышыні вядзення разведкі) – не менш за 60 км/г;
- працягласць палёту пры максімальнай узлётнай масе з крэйсерскай хуткасцю (на вышыні вядзення разведкі) – не менш за 60 хвіл;
- максімальная хуткасць пры максімальнай узлётнай масе (на вышыні вядзення разведкі) – не менш за 90 км/г.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Александр Алесин Белорусские беспилотные летательные аппараты: этапы развития и перспективы (Часть 2) // Мінскі дыялог. — 2023. — 15 верасня — № 20.