Лоўчы (БПЛА)
Appearance
Лоўчы | |
---|---|
Тып | ударны дрон |
Вытворца | 558-ы авіярамонтны завод |
Эксплуатант | Беларусь |
«Лоўчы» — беларускі ўдарны беспілотнік, які вырабляецца на 558-м авіярамонтным заводзе[1][2].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Створаны на аснове дронаў «Грыф» і «Бекард». Упершыню прэзентаваны на выставе MILEX-2021[2].
БПЛА самалётнага тыпу. З’яўляецца носьбітам авіяцыйных сродкаў паразы і ставіцца да класа ўдарных, мае аўтаматычны і аўтаматызаваны рэжымы кіравання. Ён можа абсталёўвацца лёгкімі некіравальнымі авіяцыйнымі бомбамі тыпу ПТАБ, якія скідаюцца ў аўтаматызаваным рэжыме і па сігнале аператара. Выкарыстоўвае карэктуемыя авіябомбы і лёгкія кіраваныя ракеты.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі:
- сумарная маса баявой нагрузкі, якая размяшчаецца на знешняй падвесцы — 20 кг;
- тактычны радыус дзеяння (у рэжымах разведкі, рэтрансляцыі, навядзення і атакі) – да 70 км;
- вышыня палёту ў рэжыме разведкі — ад 500 да 3000 м, у рэжыме навядзення і атакі — ад 300 да 3000 м;
- крэйсерская хуткасць — 120 км/г;
- час знаходжання ў паветры — да 8 гадзін.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Александр Алесин Белорусские беспилотные летательные аппараты: этапы развития и перспективы (Часть 2) // Мінскі дыялог. — 2023. — 15 верасня — № 20.