Кондар (лятальны апарат)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кондар
Тып беспілотны лятальны апарат
Вытворца 558-ы авіяцыйны рамонтны завод
Эксплуатанты Сцяг Беларусі Беларусь
Варыянты Кондар-1 (Т), Кондар-2 (Р)

Кондар — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны ААТ «Авіярамонтны завод 558» для адпрацоўкі і вядзення аперацый у сферы РЭБ[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню шырокай публіцы дрон прадстаўлены на міжнароднай авіякасмічнай і ваенна-марской выставе «LIMA 2017» у Малайзіі[1].

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Размах крыла беспілотніка — шэсць метраў, даўжыня — чатыры метры. Крэйсерская хуткасць палёту на вышыні 2,4 км — 110 км/г. Апарат можа знаходзіцца ў паветры да трох гадзін[2].

Варыяцыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кондар-1 (таксама Кондар-Т[3]) прызначаны для трэніроўкі баявых разлікаў СПА. Абсталяваны апаратурай «Вега-Т», якая дазваляе імітаваць крылатую ракету, знішчальнік, бамбардзіроўшчык і паветраны камандны пункт. У складзе знаходзіцца блок апрацоўкі сігналаў, блок DRFM, узмацняльнік магутнасці, перадаючая і прыёмная антэны[4].
  • Кондар-2 (таксама Кондар-Р[3]) прызначаны для вылічэння каардынатаў размяшчэння ЗРК на мясцовасці і яго тэхнічных характарыстык. Абсталяваны апаратурай «Вега-Р», якая дазваляе імітаваць аб’екты тыпу знішчальнік і бамбардзіроўшчык. Склад такі ж, што і ў выраба «1»[4].

Эксплуатанты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Белорусские беспилотники научились имитировать боевую авиацию // ВПК.name, 18 октября 2018
  2. Беларусь представила ударные и разведывательные беспилотники на авиасалоне МАКС-2021 // ПраймПресс, 21 июля 2021.
  3. а б в Дмитрий Козлов. ОБЗОР РАБОТ ОАО "558 АВИАЦИОННЫЙ РЕМОНТНЫЙ ЗАВОД" ПО БЕСПИЛОТНОЙ ТЕМАТИКЕ // ООО «АвиаПорт» : официальный сайт. — 15 июня 2018.
  4. а б БПЛА Кондор Архівавана 19 ліпеня 2022. // Государственный военно-промышленный комитет Республики Беларусь : официальный сайт. — 1 февраля 2016 года.