Астрашыцка-Гарадоцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астрашыцка-Гарадоцкі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Астрашыцкі Гарадок
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 18 студзеня 1931
Насельніцтва (1925) 28 900
Плошча 765 (1925)

Астрашы́цка-Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241931 гадах. Цэнтр — вёска Астрашыцкі Гарадок.

Плошча 0,76 тыс. км², 374 населеныя пункты (1925).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Менскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 7 сельсаветаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Астрошыцкі, Бяларуцкі, Калодзішчанскі, Папярнянскі, Прылепскі, Шапялёўскі. 29 кастрычніка 1924 года Шапялёўскі сельсавет перайменаваны ў Лысагорскі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Прудзішчанскі сельсавет, Лысагорскі сельсавет зноў перайменаваны ў Шапялёўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года скасаваны: Астрашыцка-Гарадоцкі, Калодзішчанскі, Папярнянскі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска; Шапялёўскі сельсавет далучаны да Заслаўскага раёна; Астрошыцкі, Бяларуцкі, Прудзішчанскі сельсаветы — да Лагойскага раёна; Прылепскі сельсавет — да Смалявіцкага раёна[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]